Ачакіў

Ача́каў ці Ача́кіў[1] (укр.: Очаків) — горад у Мікалаеўскай вобласці, на ўзбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтр Ачакіўскага раёна.

Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.

Горад
Ачакіў
укр.: Очаків
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Sudkovsky museum
Краіна
Вобласць
Каардынаты
46°37′07″ пн. ш. 31°32′21″ у. д.
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
12,49 км²
Вышыня цэнтра
37 м
Насельніцтва
15 047 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 5154
Паштовы індэкс
57500
Афіцыйны сайт
Ачакіў на карце Украіны ±
Ачакіў (Украіна)
Ачакіў

Гісторыя

Дашаў

January Suchodolski - Ochakiv siege
Я. Сухадольскі «Штурм Ачакава»

У 1396[2] годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новы горад-крэпасць.

Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 годзе. У 1480-я годы Дашаў захапілі крымскія татары.[2]

Ачы-Кале

У 1492 годзе крымскі хан Менглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава крэпасць Кара-Кермен, якая неўзабаве перайшла да Турцыі і атрымала назву Ачы-Кале. Пазней крэпасць пераўтварылі ў ваенна-марскую базу — апору турэцкага панавання ў Паўночным Прычарнамор'і.

Падчас расійска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў расійскія войскі 2 ліпеня 1737 года занялі, аднак паводле Бялградскага перамір'я 1739 года горада засталося за Турцыяй. Падчас расійска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў падчас аблогі Ачы-Кале расійскі флот нанёс паражэнне турэцкаму флоту ў лімане, а расійскае войска пад камандаваннем Р. Пацёмкіна 6 снежня 1788 года штурмам авалодала крэпасцю.

Ачакаў

Згодна з Яскім мірным дагаворам 1791 гадоў горада адышло да Расійскай імперыі, дзе было ўключана ў Херсонскую губерню. Турэцкую назву адапатавалі да рускай мовы праз суфікс -ов.[3]

У 1795 годзе Ачакаў увайшоў у склад Вазнясенскага намесніцтва, а ў наступным годзе — у Наварасійскую, з 1802 — Мікалаеўскую губерню (у 1803 годзе пераназваная ў Херсонскую). З 1803 года Ачакаў — пазаштатнае мястэчка, з 1825 годзе — цэнтр Ачакаўскага павета. У 1855 годзе Ачакаў захоплены англа-французскімі войскамі, але затым горад вярнулі Расіі.

У савецкі час у горадзе знаходзіліся ваенна-марская і ваенная верталётная база.

З 1991 годзе ў складзе незалежнай Украіны, курорт і ваенна-марская база.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Sudkovsky museum
Музей Р. Судкоўскага

У Ачакаве знаходзіцца музей марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філіял Мікалаеўскай мастацкай галерэі).

У наш час на Ачакаўскім узбярэжжы размяшчаецца больш за чатыры дзясяткі санаторый, дзе штогод адпачывае каля 100 тысяч чалавек.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. 2,0 2,1 Станислав Власенко. «Первая от моря страна…» // Кiевскiй ТелеграфЪ № 40 (230)
  3. Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1] // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
  4. Oczaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 372
  5. Очаков // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. Очаков // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року»

Спасылкі

Раёны
Гарады
Пгт
Населеныя пункты на Дняпры (ад вытока да вусця)
Flag of Russia.svg Расія
Flag of Belarus.svg Беларусь
Flag of Ukraine.svg Украіна

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.