Армія

Армія (фр.: l'armée, від лац.: armare — узбройваць) — арганізаваныя ўзброеныя сілы для вядзення ваенных дзеянняў. Нацыянальная армія выкарыстоўваецца для ўзмацнення палітыкі сілай па-за дзяржавай на тэрыторыі іншай дзяржавы. У большасці краін ёсць арміі, якія ўтрымоўваюцца за кошт падаткаў. Папаўняюцца альбо за кошт прызыву людзей прызыўнога ўзросту, альбо за кошт кантрактнікаў (аплачваемых прафесіяналаў). Армія абавязкова змяшчае элементы таталітарнай сістэмы. Так рашэнні прымаюцца аднаасобна. Функцыі кожнага салдата арміі вызначае вышэйстаячае кіраўніцтва. На кожную армейскую пасаду асоба прызначаецца, а не абіраецца шляхам галасавання.

Гл.таксама

1-ы Украінскі фронт

Першы Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года па загадзе Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Варонежскага фронту.

10 чэрвеня 1945 года быў расфарміраваны, яго палявое кіраўніцтва рэарганізавана ў кіраўніцтва Цэнтральнай групы войскаў Узброеных Сіл СССР.

Аперацыя «Баграціён»

«Баграціё́н» — кодавая назва Белару́скай наступа́льнай апера́цыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі.

Белы рух

Белы рух (таксама сустракалася «Белая справа», «Белая ідэя») — вайскова-палітычны рух разнастайных у палітычным дачыненні сіл, сфарміраваны ў ходзе Грамадзянскай вайны 1917—1923 гадоў у Расіі дзеля скідання савецкай улады. Складаўся з прадстаўнікоў як умераных сацыялістаў і рэспубліканцаў, так і манархістаў, аб'яднаных супраць бальшавіцкай ідэалогіі і дзейнічалых на грунце прынцыпу «Вялікай, Адзінай і Непадзельнай Расіі». Белы рух быў найбуйнейшай антыбальшавіцкай вайскова-палітычнай сілай падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі і існаваў нароўні з іншымі дэмакратычнымі антыбальшавіцкімі ўрадамі, нацыяналістычнымі сепаратысцкімі рухамі ва Украіне, Паўночным Каўказе, у Крыме і басмацтвам у Сярэдняй Азіі. Тэрмін «Белы рух» узнік у Савецкай Расіі, а з 1920-х гг. стаў ужывацца і ў рускай эміграцыі.

Шэраг прыкмет адрознівае Белы рух ад астатніх антыбальшавіцкіх сіл Грамадзянскай вайны:

Белы рух быў арганізаваным ваенна-палітычным рухам супраць савецкай улады і саюзных ёй палітычных структур, яго непрымірымасць у адносінах да савецкай улады выключала які-небудзь мірны, кампрамісны вынік Грамадзянскай вайны.

Белы рух адрознівала ўсталёўка на прыярытэт у ваенны час аднаасобнай улады над калегіяльнай, а ваеннай — над грамадзянскай. Для белых урадаў была характэрна нябытнасць выразнага падзелу ўлад, паважныя органы ці не гулялі ніякай ролі ці мелі толькі дарадчыя функцыі.

Белы рух спрабаваў легалізаваць сябе ў маштабе ўсёй краіны, абвяшчаючы сваю пераемнасць ад далютаўскай і дакастрычніцкай Расіі.

Прызнанне ўсімі рэгіянальнымі белымі ўрадамі агульнарасійскай улады адмірала А. В. Калчака прыводзіла да жадання дасягнуць агульнасці палітычных праграм і каардынацыі вайсковых дзеянняў. Развязак аграрнага, працоўнага, нацыянальнага і іншых асноўных пытанняў было прынцыпова падобным.

Белы рух меў агульную сімволіку: трохкаляровы бела-сіне-чырвоны сцяг, герб, афіцыйны гімн «Калі хвалебны наш Бог у Сіёне».

Германская імперская армія

Герма́нская А́рмія (ням.: Deutsches Heer) — назва ўзброеных сіл (наземных і паветранных) Германскай імперыі. Германская Армія была створана пасля ўтварэння Германскай імперыі на чале з Прусіяй у 1871 годзе і была распушчана пасля паражэння Германскай імперыі у Першай сусветнай вайне ў 1919 годзе.

Данская армія

Данская армія — назва ўзброеных сіл Усевялікага войска Данскога, пазней таксама складніка Узброеных Сіл Поўдня Расіі (УСПР). Складалася з рэгулярнага войска (на грунце станічнага ўзбраення) і сталай ці, так званага Маладога войска, тэхнічных, бранецягніковых, бранявых і авіяцыйных частак.

Добраахвотніцкая армія

Добраахвотніцкая армія — аператыўна-стратэгічнае з'яднанне Белага войска на Поўдні Расіі у 1917—1920 гг. у час Грамадзянскай вайны ў Расіі.

Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)

Захо́дні фронт — аператыўнае аб'яднанне РСЧА ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паўстанцкая армія Украіны

Рэвалюцыйная паўстанцкая армія Украіны — збройныя паўстанцкія фарміраванні падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі, якія дзейнічалі на паўднёвым усходзе Украіны з 21 ліпеня 1918 па 28 жніўня 1921 года пад лозунгамі анархізму. РПАУ сустракаецца ў дакументах і крыніцах пад такімі назвамі, як Паўстанцкая армія Украіны, Украінская паўстанцкая армія, армія імя бацькі Махно, паўстанцкі рух пад кіраўніцтвам Махно, альбо дастаткова часта ў крыніцах больш позняй савецкае эпохі — «махноўцы».

Цэнтрам паўстанцкага руху махноўцаў было сяло Гуляйполе Екацярынаўскай губерні — радзіма Нестара Махно. Раён аперацый атрадаў Махно знаходзіўся ад Днястра да заходніх межаў Вобласці Войска Данскога.

Першая сусветная вайна

Пе́ршая сусве́тная вайна́ — вайна двух геапалітычных блокаў, Антанты і Цэнтральных дзяржаў (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918).

Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. У міжваенны перыяд ужывалася назва «Вялікая вайна» (англ.: the Great War, фр.: La Grande guerre), часам «Сусветная вайна» (ням.: der Weltkrieg), у Расіі яе часам называлі «Другой Айчыннай»; затым у СССР — «імперыялістычнай вайной».

Непасрэднай нагодай да вайны паслужыла Сараеўскае забойства 28 чэрвеня 1914 года аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам Гаўрылам Прынцыпам, які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна».

Першапачаткова вайна вялася 8 дзяржавамі, у канцы — 38 дзяржавамі з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 млрд чал. Доўжылася 51 месяц і 2 тыдні, чалавечыя страты ўсіх бакоў каля 9,5 млн забітых, каля 20 млн параненых.

У выніку вайны спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская і Асманская.

Польска-савецкая вайна

Польска-савецкая вайна, таксама Польска-бальшавіцкая вайна, Польска-расійская вайна 1919 – 1921 (польск.: wojna polsko-bolszewicka, руск.: cоветско-польская война) — вайна Польшчы з аб'яднанымі савецкімі рэспублікамі на чале з Савецкай Расіяй у 1919—1920.

У перыяд адраджэння Польскай дзяржавы (1918-19) была створана Войска Польскае. Кіраўніцтва Польшчы на чале з Юзафам Пілсудскім не жадала абмяжоўвацца этнічнымі польскімі тэрыторыямі, імкнулася далучыць беларускія, літоўскія, украінскія землі да сваёй дзяржавы. У снежні 1918 дэкрэтамі польскага ўрада да Польшчы былі далучаны Бельскі павет Гродзенскай і Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губерняў.

У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Пачынаючы з 14 лютага 1919 паўночная група польскіх войскаў пад камандаваннем генерала Вацлава Івашкевіча заняла большую частку Гродзенскай губерні, павяла наступленне ў напрамку Вільні і Ліда — Маладзечна, паўднёвая — на Баранавічы — Мінск і Кобрын — Пінск, разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі Украіны. 22 красавіка 1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы.

Урад РСФСР заявіў пратэст ураду Польшчы, ЦВК Расіі прыняў 1 чэрвеня 1919 пастанову аб аб'яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Аднак спыніць наступленне польскіх войск не здолеў. 1 ліпеня 1919 апошнія разгарнулі паспяховае наступленне, а 8 жніўня занялі Мінск. У сярэдзіне жніўня яны кантралявалі практычна ўсю тэрыторыю Літоўска-Беларускай ССР, а таксама шэраг раёнаў Украіны. У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. Бярэзіна, на Украіне — па р. Славечна — г. Наваград-Валынскі — г. Магілёў-Падольскі.

Увосень 1919 Ю. Пілсудскі спыніў наступленне, каб паспрыяць Чырвонай Арміі разграміць армію генерала Антона Дзянікіна, які пагражаў Маскве — Дзянікін адмовіўся прызнаць незалежнасць Польшчы, выступаючы з лозунгам «адзінай і непадзельнай Расіі». У гэты час 1919 праходзілі польска-савецкія мірныя перагаворы ў Белавежы, а затым у Мікашэвічах. Аднак яны аказаліся безвыніковымі. Польскі ўрад адхіліў мірныя прапановы савецкага боку, які згаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі.

У сакавіку 1920 польскія войскі правялі лакальнае наступленне, захапілі Мазыр, Калінкавічы, Оўруч, перарэзалі чыгунку паміж Заходнім і Паўдрёва-Заходнім франтамі Чырвонай Арміі; у красавіку 1920 пры падтрымцы палкоў Пятлюры захапілі Корасцень, Жытомір, Казацін, 6 мая — Кіеў.

12 мая 1920 ў Савецкай Расіі абвешчана ваеннае становішча, на польскі фронт накіравана больш за 24 тыс. камуністаў. 28 красавіка 1920 Палітбюро ЦК РКП(б) ухваліла план наступлення. Галоўны ўдар наносіў Заходні фронт праз Беларусь на Варшаву; часці Паўднёва-Заходняга фронту пасля вызвалення Кіева павінны былі наступаць праз Роўна на Брэст. На ўмацаванне франтоў накіраваны стралковыя і кавалерыйсікя дывізі.

Неўзабаве Заходні фронт пачаў наступаць. 16-я армія фарсіравала Бярэзіну паміж прытокамі Бобр і Клява і рушыла ў напрамку Мінска. Польскае камандаванне падцягнула рэзервы з літоўскай граніцы і контрударам прымусіла савецкія войскі адысці на зыходныя рубяжы.

Наступленне польскіх войск на Украіне было затрымана. Паўднёва-Заходні фронт, падмацаваны 1-й Коннай арміяй, нанёс паражэнне 3-й і 6-й польскім арміямі 12 чэрвеня 1920 заняў Кіеў.

4 ліпеня 1920 ударная група Заходняга фронту разбіла польскія войскі каля Полацка і рушыла да Вільні і Маладзечна, 16-я армія фарсіравала Бярэзіну і 11 ліпеня 1920 заняла Мінск. Мазырская группа наступала ўздоўж чыгункі Мазыр — Брэст. 14 ліпеня войскі Заходняга фронту захапілі Вільню, 19 ліпеня фарсіравалі Нёман і Шчару і выйшлі на тэрыторыю Польшчы. На Украіне Чырвоная Армія разбіла польскія войскі пад Роўнам, 11 ліпеня заняла Сарны, Роўна, Камянец-Падольск.

У канцы ліпеня ў Беластоку створаны Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт (Польрэўком), у склад якога ўвайшлі Ю. Мархлеўскі (старшыня), Ф. Дзяржынскі, Ф. Кон, Э. Прухняк, І. Уншліхт. 30.7.1920 Польрэўком выдаў маніфест, у якім падкрэслівалася, што Чырвоная Армія прыйшла на тэрыторыю Польшчы не дзеля таго, каб заняволіць яе, а для дапамогі польскаму народу ў яго барацьбе за сацыяльнае вызваленне. У савецкім тыле фарміравалася 1-я Польская Чырвоная Армія.

Да канца ліпеня 1920 савецкія войскі падышлі да Варшавы і Львова. Пачалося наступленне на Варшаву.

Аднак у ходзе Варшаўскай аперацыі ў канцы ліпеня — першай палове жніўня 1920 Чырвоная Армія пацярпела разгромнае паражэнне. З 17.8. польскія войскі перайшлі ў татальнае наступленне, заходзілі ў тыл злучэнням Захдняга фронту. 4-я армія, 3-і конны корпус, 2 дывізіі 15-й арміі вымушаны былі адступіць на тэрыторыю Усходняй Прусіі, дзе былі інтэрніраваныя. Да 25.8. войскі Заходняга фронту адышлі на лінію Ліпск — Свіслач — на ўсход ад Брэста.

Гэта паражэнне Чырвонай Арміі, якое ў польскай літаратуры атрымала назву «Цуд на Вісле», было абумоўлена шэрагам прычын. Перш за ўсё, была пераацэнена гатоўнасць рабочых і сялян Польшчы падтрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва Савецкай Расіі і Камуністычнай партыі разлічвала, што паход савецкіх войск у Польшчу будзе судзейнічаць разгортванню сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, але гэтага не адбылося. Абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы савецкай краіны не далі магчымасці забяспечыць усім неабходным войскі фронту. У выніку перавага ў колькасці войск, узбраення і матэрыяльнага забеспячэння была на польскім баку. Акрамя таго, савецкае камандаванне зрабіла памылкі стратэгічнага і тактычнага характару.

Польскія войскі выкарысталі ініцыятыву і ў верасні-кастрычніку 1920 прасунуліся на ўсход, захапіўшы Мінск. Крыху пазней яны зноў адступілі. 12.10.1920 ў Рызе падпісаны дагавор аб перамір'і і ўмовах міру, а 18.3.1921 Рыжскі мірны дагавор, які вызначыў новую ўсходнюю мяжу Польшчы.

Гл. таксама Беларусь у польска-савецкай вайне 1919-1921

Рабоча-сялянская Чырвоная армія

Рабоча-сяля́нская Чырвоная а́рмія (руск.: Рабоче-крестьянская Красная армия), таксама Чырвоная армія (руск.: Красная армия) — афіцыяльная назва Узброеных Сіл Савецкай Расіі і СССР з 15 (23) лютага 1918 г. па 25 лютага 1946 г. (пазней — Савецкая армія).

Днём утварэння Чырвонай арміі лічаць 23 лютага 1918 года (гл. Дзень абаронцаў Айчыны). Першым кіраўніком Чырвонай арміі быў Леў Троцкі. Менавіта тады пачалі фарміравацца першыя атрады ЧА, згодна з Дэкрэтам У. І. Леніна, які ён падпісаў загадзя.

Рота

Рота (ад ням.: Rotte натоўп, атрад) - асноўнае тактычнае падраздзяленне ва узброеных сілах большасці дзяржаў. Уваходзяць у склад батальёнаў (палкоў) або з'яўляюцца асобнымі. Складаецца са ўзводаў розных відаў.

Роты з'явіліся ў найміцкіх войсках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы 14 — пачатку 15 ст. і на працягу пэўнага часу былі для гэытх войскаў характэрнымі, адпавядаючы тагачасным палкам.

Румынская інтэрвенцыя ў Венгрыю

Румынская інтэрвенцыя ў Венгрыю, вядомая таксама як Румынска-венгерская вайна — румынскае ўзброенае ўмяшанне ў Венгрыю ў 1919 годзе.

16 красавіка 1919 года савецкі ўрад Венгерскай Савецкай рэспублікі пачынае вайну супраць Румыніі, каб вярнуць Трансільванію. У красавіку румынская армія пачала магутны наступ ва ўсёй дэмаркацыйнай лініі. 4 жніўня румынская армія ўзяла Будапешт і зрынула ўрад Белы Куна

14 лістапада румынская армія пакідае Будапешт, які застаўся пад кіраваннем нацыянальнай арміі. 25 лютага 1920 года румынская армія пакідае тэрыторыю Венгрыі па просьбе Антанты. 4 чэрвеня быў падпісаны Трыянонскі мірны дагавор паміж Венгрыяй і Антантай.

Руская армія (1919)

Руская армія (рус. дарэф. Русская армія) — узброеныя сілы Белага руху, аб'яднаныя ў агульнарасійскім маштабе напачатку 1919 года пад адзіным камандаваннем Вярхоўнага галоўнакамандуючага адмірала А. В. Калчака (узброеныя сілы Дзяржавы Расійскай).

Руская імператарская армія

Ру́ская імпера́тарская а́рмія — сухапутныя войскі Расійскай імперыі.

Створаны першым расійскім імператарам Пятром I на аснове г. зв. палкоў іншаземнага строю, якія з'явіліся ў Расіі яшчэ ў валадарства цара Аляксея Міхайлавіча. Замяніла ірэгулярныя памесныя войскі і стралецкія часткі. З 1699 года армія фармавалася праз рэкруцкую павіннасць (таксама да 1762 года захоўвалася абавязковая служба дваран), з 1874 года — праз усеагульны вайсковы абавязак.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) Руская імператарская армія была перайменаваная ў «Рэвалюцыйнае войска свабоднай Расіі».

Савецкая Армія

Савецкая армія (СА) — афіцыйнае найменне асноўнага фарміравання Узброеных Сіл СССР (акрамя ВМФ, пагранічных і ўнутраных войскаў). Да лютага 1946 года называлася Рабоча-сялянская Чырвоная армія (РККА, Чырвоная армія).

Усходні фронт Першай сусветнай вайны

Усхо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны (1914 — 1918).

На Усходнім фронце адбываліся баявыя дзеянні паміж Расіяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 года) выступіла Румынія.

Усходні фронт па сваёй працягласці нашмат пераўзыходзіў Заходні фронт. Паводле гэтай прычыны вайна на Усходнім фронце мела менш пазіцыйны характар у параўнанні з Заходнім фронтам.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі ў Расіі была ўсталяваная савецкая ўлада, баявыя дзеянні на Усходнім фронце былі прыпыненыя. Урад Савецкай Расіі заключыў перамір'е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісання сепаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 года Цэнтральныя дзяржавы падпісалі асобны Брэсцкі мірны дагавор з Украінскай народнай рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 года — з Савецкай Расіяй. Яна пазбаўлялася велізарных тэрыторый і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, апынуўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 мая 1918 года падпісаць мір з Германіяй і яе саюзнікамі.

Аж да заканчэння сусветнай вайны Цэнтральныя дзяржавы, нягледзячы на паражэнні на іншых франтах, працягвалі трымаць на занятых па Брэсцкім міры тэрыторыях у якасці акупацыйных войскаў значныя сілы.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.