Апоўзень

Апоўзень — слізгальнае зрушэнне ўніз па ўхіле пад дзеяннем сіл цяжару мас грунта, якія фармуюць схілы ўзгоркаў, гор, рачныя, азёрныя і марскія тэрасы. Асноўнымі марфалагічнымі элементамі апоўзня з'яўляюцца:

  • Цела апоўзня – горных парод, якая спаўзае і захавала сваю маналітнасць ці распалая на асобныя часткі.
  • Вяршыня апоўзня – верхні край масы, якая спаўзла, што мае часцей за ўсё выпуклы абрыс.
  • Паверхня слізгацення – паверхня, па якой адбываецца перасоўванне апоўзня.
  • Базіс апаўзання – ніжэйшая кропка руху апоўзня. Часцей за ўсё гэта падошва схілу, узровень дна ракі, паверхня водатрывалага гарызонту. У моры базіс спаўзання можа быць далёка ад берага, на глыбіні, гэта ўзровень дна, але рэальнае пасоўванне абмяжоўваецца абразіяй мора.
  • Сценка адрыву — верхняе выйсце паверхні слізгацення на паверхню зямлі. Па форме яна альбо паралельная схілу, альбо мае дугападобную форму, а ўхіл сценак 45° і больш.

Апоўзні ўяўляюць сабою адзін з экзагенных схілавых працэсаў.

Hangrutsch Sanna1
Апоўзень

Літаратура

  • Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.
Альтаміра (пячора)

Альтамі́ра(ісп.: La cueva de Altamira) — пячора ў Іспаніі з паліхромным каменным жывапісам эпохі верхняга палеаліту(руск.) бел.. Знаходзіцца на аднайменным лузе за 2 км ад цэнтра гарадка Сантыльяна-дэль-Мар у Кантабрыі, Іспанія, за 30 км на захад ад Сантандэра.

Альтаміра з'яўляецца натуральнай пячорай у пародзе, а малюнкі ў ёй — адзін з самых важных захаваных жывапісных і мастацкіх цыклаў першабытнага мастацтва.

З моманту свайго адкрыцця ў 1868 годзе пячора была даследавана ўсімі вядучымі спецыялістамі-палеантолагамі кожнага з перыядаў палеаліту.

Карціны і малюнкі пячоры ў асноўным належаць Мадленскай(руск.) бел. і Салютрэйскай культурам, а таксама некаторым іншым, у тым ліку Гравецкай(руск.) бел. і ранняй Арыньякскай(руск.) бел., як паказалі апошнія серыі уран-торыевага датавання(ісп.) бел.. Такім чынам, ёсць сведчанні, што пячора выкарыстоўвалася на працягу розных перыядаў агульным часам каля 22 000 гадоў, прыкладна ад 35 600 гадоў таму да 13 000 гадоў таму, калі галоўны ўваход у пячору быў заблакаваны апоўзнем. Усё выкарыстанне прыйшлося на перыяд позняга палеаліту(руск.) бел..

Стыль большай часткі малюнкаў належыць да так званай франка-кантабрыйскай школы(ісп.) бел., якая характарызуецца рэалізмам прадстаўленых фігур. Паліхромны жывапіс і малюнкі чорнага, чырвонага і охравага колераў паказваюць выявы жывёл і антрапаморфаў, а таксама абстрактныя і беспрадметныя малюнкі.

Паліхромная столь атрымала такія ацэнкі, як «Сіксцінская капэла» першабытнага мастацтва; «… самая незвычайная праява палеалітычнага мастацтва…», «…дэкараваная пячора, якая знойдзена першай і застаецца найбольш цудоўнай дасюль» і «…калі першабытнае мастацтва з'яўляецца прыкладам вялікіх мастацкіх здольнасцяў, пячора Альтаміра ўяўляе сабой самую выдатную працу». Столь пячоры паказвае высокую якасць і прыгажосць працы мадленскага чалавека ў гэтай прасторы.

Пячора была абвешчана аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1985 годзе. У 2008 годзе аб'ект быў пашыраны 17 іншымі пячорамі Краіны баскаў, якія цяпер уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ў комплексе Пячора Альтаміра і палеалітычнае пячорнае мастацтва Паўночнай Іспаніі(англ.) бел..

Бакінскі заапарк

Бакінскі заапарк (азерб.: Bakı Zooloji Parkı) — дзяржаўны заалагічны парк у Баку. Найстарэйшы ў Азербайджане. Адкрыты ў 1928 годзе. Падпарадкоўваецца Міністэрству культуры і турызму Азербайджана і выканаўчай улады горада Баку. Агульная плошча заапарка складае 4,25 гектара.

Гандлава

Га́ндлава (славацк.: Handlová) — горад у раёне Пр'евідза Трэнчынскага края Славакіі.

Землетрасенне ў Перу (2011)

Землетрасенне ў Паўночным Перу 24 жніўня 2011 года — моцнае землетрасенне магнітудай 7,0 адбылося ў 12 гадзін 46 хвілін ночы мясцовага часу ў 82 км на поўнач ад Пукальпа. Гіпацэнтр землетрасення залягаў на глыбіні 145 кіламетраў блізка ад мяжы з Бразіліяй.

Камета Чурумава — Герасіменка

Камета Чурумава — Герасіменка, ці афіцыйна 67P/Чурумава — Герасіменка (англ.: 67P/Churyumov–Gerasimenko) — кароткаперыядычная камета з перыядам звароту 6,6 гадоў.

Кастусь Каліноўскі

Вінцэ́нт-Канстанці́н Каліноўскі, Касту́сь Каліноўскі (21 студзеня (2 лютага) 1838 — 10 (22) сакавіка 1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.

Лавіна

Лавіна (ням.: Lawine, ад познелац. labina — апоўзень), маса снегу, якая падае ці спаўзае са схілаў гор. Найбольш спрыяльныя для лавінаўтварэння схілы круцізной 25—45°, вядомыя выпадкі сыходы лавін са схілаў круцізной 15—18°. На больш крутых схілах снег не можа накоплівацца ў вялікіх колькасцях і скочваецца невялікімі дозамі па меры паступлення. Сыход лавіны з сухога снегу можа суправаджацца ўтварэннем снегапаветранай хвалі, здольнай да значных разбурэнняў.

Снежныя лавіны ў той ці іншай ступені распаўсюджаны ў большасці горных раёнай свету. У зімовы перыяд яны з'яўляюцца асноўнай прыроднай небяспекай гор.

Рэйн

Рэйн (ням.: Rhein [райн], фр.: Rhin [рэн], нідэрл.: Rijn [рэйн]) — буйная рака ў Заходняй Еўропе. Працякае па тэрыторыі Швейцарыі, Ліхтэнштэйна, Аўстрыі, Германіі, Францыі, Нідэрландаў.

Даўжыня — 1233 км, плошча басейна — 185 тыс. км².

Бярэ пачатак у Альпах, працякае праз Бодэнскае возера, перасякае адгор'і Юры і Шварцвальда, пасля чаго цячэ па Верхнярэйнскай нізіне. У сярэднім цячэнні прарываецца праз Рэйнскія Сланцавыя горы. Ніжняя плынь — у межах Сярэднееўрапейскай раўніны, дзе рэчышча ў шматлікіх месцах агароджанае дамбамі. Упадае ў Паўночнае мора, утвараючы складаную дэльту.

Асноўныя прытокі: Некар, Лан, Майн, Рур (правыя); Аарэ, Мозель (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака Маас.

У вярхоўях — вяснова-летняй паводцы, у сярэднім і ніжнім цячэнні шматводная на працягу ўсяго года. Сярэдні выдатак — 2500 м³/с, гадавы сцёк каля 79 км³.

Рака суднаходная на 952 км, да горада Базель і па Бодэнскім возеры. Агульная даўжыня водных шляхоў у басейне Рэйна каля 3000 км.

Літаральна назва ракі перакладаецца як «Плынь» (з кельцкай).

Слюдзянка

Слюдзя́нка (руск.: Слюдянка) — горад у Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Слюдзянскага раёна(руск.) бел.. Размешчаны на заходнім ускрайку возера Байкал, за 110 км ад Іркуцка. Насельніцтва — 18,5 тыс. жыхароў (2010 год).

Буйны чыгуначны вузел на Транссібірскай магістралі, праз горад праходзіць федэральная аўтадарога М55. З горада пачынаецца Кругабайкальская чыгунка(руск.) бел.. Турыстычны цэнтр Іркуцкай вобласці. Паблізу горада вядзецца здабыча мармуру і цэментнай сыравіны. У мінулым Слюдзянка была вядомая здабычай слюды-флагапіту(руск.) бел. і лазурыту.

На месцы горада ў 1647 годзе быў створаны Култуцкі астрог, пасля перанесены на месца, дзе зараз знаходзіцца пасёлак Култук. Пасля гэтага, толькі ў 1802 годзе на гэтым месцы з'явілася паселішча Слюдзянскае зімоўе на Кругабайкальскім тракце. У 1899 годзе быў заснаваны чыгуначны пасёлак Слюдзянка, які атрымаў статус рабочага пасёлка ў 1928 годзе, статус горада — у 1936 годзе.

Уаскаран

УАСКАРАН — гара ў горнай сістэме Цэнтральных Андаў. Вышыня 6768 м. Cамая высокая кропка Перу і чацвёртая па вышыні гара Паўднёвай Амерыкі. Уаскаран размешчаны ў аднайменным нацыянальным парку і з'яўляецца часткай масіва Кардыльера-Бланка. Акрамя асноўнага піка Уаскаран-Сур каля гары ёсць яшчэ два - Чапікалькі і Уаскаран-Нортэ. Першае ўзыходжанне ажыццявіла ў 1932 годзе група нямецкіх і аўстрыйскіх альпіністаў. На пік Уаскаран-Нортэ першай забралася амерыканка Эні Сміт-Пек ў 1908 годзе.

31 мая 1970 года на паўночным схіле сышоў буйны апоўзень, пахаваўшы пад сабой чэхаславацкую альпінісцкую групу і горад Юнгай.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.