Адмірал Флоту Савецкага Саюза

Адміра́л Фло́ту Саве́цкага Саю́за — вышэйшае воінскае званне Ваенна-марскога Флоту СССР. Уведзена Указам Прэзідыума ВС СССР ад 03.03.1955 «Аб воінскім званні Адмірал Флоту»[1]. Адпавядала званню Маршал Савецкага Саюза.

Раней, з мая 1945 года, да звання «Маршал Савецкага Саюза» прыраўноўвалася званне «адмірал флоту».

Скасавана ў сувязі з распадам СССР у 1991 годзе.

Званне Адмірала флоту Савецкага Саюза было прысвоена толькі тром ваеначальнікам: М. Г. Кузняцову, І. С. Ісакаву і С. Г. Гаршкову.

RAF N F10AdmFleetSU 1955-1991
Парадны пагон Адмірала флоту Савецкага Саюза

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Зноскі

  1. https://ru.wikisource.org/wiki/Указ_Президиума_ВС_СССР_от_3.03.1955_о_воинском_звании_Адмирал_Флота
Ісакаў

Іса́каў — прозвішча.

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў

«Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» (ранейшыя — у парадку прысваення — «Рыга», «Леанід Брэжнеў», «Тбілісі») — цяжкі авіяносны крэйсер, адзіны ў складзе ВМФ Расіі ў сваім класе (на 2008 год). Прызначаны для паразы буйных надводных аб’ектаў, абароны марскіх злучэнняў ад атак верагоднага суперніка.

Названы ў гонар Мікалая Герасімавіча Кузняцова, адмірала флоту Савецкага Саюза. Пабудаваны ў Мікалаеве, на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе.

На авіяносным крэйсеры падчас паходаў базуюцца самалёты Су-25УТГ і Су-33 279-го карабельнага знішчальнага авіяцыйнага палка (аэрадром базавання — Севераморск-3) і верталёты Ка-27 і Ка-29 830-го асобнага карабельнага супрацьлодкавага верталётнага палка (аэрадром базавання — Севераморск-1).

5 снежня 2007 года «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» узначаліў атрад баявых караблёў, якія адправіліся ў паход у Атлантычны акіян і Міжземнае мора. Такім чынам, ВМФ Расіі аднавіў сваю прысутнасць у сусветным акіяне.

Галоўны карабельны старшыня

Галоўны карабельны старшыня — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню старшыня ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Галоўны маршал рода войск

Гало́ўны ма́ршал роду войск - група воінскіх званняў ва Ўзброеных Сілах СССР: галоўны маршал артылерыі (род войск), галоўны маршал авіяцыі (від сіл), галоўны маршал бранятанкавых войск (род войск), галоўны маршал інжынерных войск (спецвойск) і галоўны маршал войск сувязі (спецвойск).

Стаялі рангам вышэй званняў «маршал роду войск (сіл) і спецвойск» (роўных агульнавайсковому званню «генерал арміі» і ваенна-марскому «адмірал флота»).

Уведзены 9 кастрычніка 1943 года.

За ўвесь час існавання званне «Галоўны маршал» атрымалі 4 артылерыста, 7 лётчыкаў і 2 танкіста. У інжынерных войсках і войсках сувязі гэтыя званні існавалі, але ніколі не прысвойваліся.

Кожны раз званне «Галоўны маршал» прысвойвалася асобам, якія маюць званне маршала таго ж роду войскаў (віду сіл) і спецвойскаў, за адзіным выключэннем — В. Ф. Талубко, які ў 1983 годзе атрымаў званне Галоўнага маршала артылерыі пасля агульнавайсковага звання «генерал арміі".

У 1984 годзе былі пакінутыя толькі званні «Галоўны маршал артылерыі» і «Галоўны маршал авіяцыі»; астатнія выключаныя з пераліку персанальных воінскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1984 № 89-XI «Аб воінскіх званнях афіцэрскага саставу Узброеных Сіл СССР».

Пагоны Галоўных маршалаў родаў войск па 1974 год

Галоўны старшыня

Галоўны старшыня — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню старшы сяржант ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Кузняцоў

Кузняцоў — распаўсюджанае рускае прозвішча.

Маршал Савецкага Саюза

Ма́ршал Саве́цкага Саю́за — воінскае званне ў Савецкіх Узброеных Сілах. Уведзена 22 верасня 1935 года пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў СССР, якія ўводзяць для асабістага складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РЧСА) і Рабоча-сялянскага Чырвонага флоту (РСЧФ) персанальныя воінскія званні. Да 26 чэрвеня 1945 года з'яўлялася вышэйшым, затым папярэднім званнем перад Генералісімусам Савецкага Саюза (а пасля смерці адзінага генэралісымуса І. В. Сталіна ў 1953 годзе - зноў вышэйшым дэ-факта).

Першае прысваенне звання Маршала Савецкага Саюза адбылося 21 лістапада 1935 года, калі вышэйшага воінскага звання былі ўдастоены К. Я. Варашылаў, А. І. Ягораў, М. М. Тухачэўскі, В. К. Блюхер і С. М. Будзённы.

Усяго ў 1935—1991 гадах званне Маршала Савецкага Саюза прысвойвалася 41 раз, з іх 36 — прафесійным вайскоўцам, 4 — палітычным дзеячам, займаючым ваенныя пасты (Сталін, Берыя, Булганін і Брэжнеў); да «палітычных маршалаў» можна аднесці таксама Д.Ф.Усцінава.

Матрос

Матрос (нідэрл.: matroos) — малодшае воінскае званне у ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню радавы ў іншых відах узброеных сіл. На суднах гандлёвага і іншага цывільнага флоту матрос — пасада члена экіпажа.

Мікалай Герасімавіч Кузняцоў

Мікала́й Гера́сімавіч Кузняцо́ў (11 (24) ліпеня 1904, Мядзведкі, цяпер Котласкі раён Архангельскай вобласці — 6 снежня 1974, Масква) — савецкі ваенна-марскі дзеяч, Адмірал Флоту Савецкага Саюза (3 сакавіка 1955), у 1939—1947 і 1951—1955 узначальваў савецкі ВМФ (як Народны камісар Ваенна-марскога флоту (1939—1946), Ваенна-марскі міністр (1951—1953) і Галоўнакамандуючы). Член ЦК УКП(б) у 1939—1956 гг., Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2 і 4-га скліканняў. У 1950-я—1980-я гады яго роля ў вайне часта замоўчвалася.

Ордэн Ушакова

О́рдэн Ушако́ва — савецкая флотская ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Заснаваны указам Прэзідыума ВС СССР ад 3.03.1944 аб заснаванні ваенных ордэнаў: ордэна Ушакова I і II ступені і ордэнам Нахімава I і II ступені, адначасова з ордэнам Нахімава спецыяльна для ўзнагароджання афіцэраў Ваенна-Марскога Флоту. Было вызначана старшынство ордэна Ушакова над ордэнам Нахімава і пастаўленыя ў адпаведнасці:

флатаводчы ордэн Ушакова — палкаводніцкаму ордэну Суворава

флатаводчы ордэн Нахімава — палкаводніцкаму ордэна КутузаваОрдэн выкананы па праекту архітэктара М. А. Шэпілеўскага.

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Паўночны флот ВМФ Расіі

Паўночны флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флоту Расіі, самы «малады» з усіх ваенных флатоў Расіі. Утвораны 1 чэрвеня 1933 года як Паўночная ваенная флатылія пасля таго, як з Балтыйскага флоту праз Беламорска-Балтыйскі канал перайшлі дзве групы караблёў, у тым ліку тры падводныя лодкі тыпу Д. 11 мая 1937 года флатылія была ператворана ў Паўночны флот.

Асноўнае месца базавання — ЗАТУ Севераморск. Аснову сучаснага Паўночнага флоту складаюць атамныя ракетныя і тарпедныя падводныя лодкі, ракетаносная і супрацьлодачная авіяцыя, ракетныя, авіяносныя і супрацьлодачныя караблі.

На флоце базуецца адзіныя ў Расіі цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» і полк палубнай авіяцыі. Паўночны флот самы моцны з усіх флатоў Расіі.

Старшы матрос

Старшы матрос — воінскае званне ў ВМФ (ВМС) шэрагу дзяржаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь, прысвойваецца за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і ўзорную вайсковую дысцыпліну старшым і лепшым матросам, якія ў перыяд адсутнасці камандзіраў аддзяленняў замяняюць іх.

Старшы мічман

Старшы мічман англ.: Midshipman — воінскае званне у ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за мічмана, але ніжэй афіцэраў.

У ВМФ CCCР у 1940-1971 гг. воінскае званне старшынскага складу, з 1972 па 1991 гг. воінскае званне ў ВМФ і марскіх часцях пагранічных войск, якое адпавядала званню старшы прапаршчык. Надаецца лепшым мічманам. якія праслужылі 5 гадоў, у тым ліку не менш як 1 год на пасадзе старшага мічмана або афіцэра, а таксама за бездакорную службу мічманам на працягу 15 гадоў незалежна ад займання пасады.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Сяржант

Сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Чырванафлоцец

Чырво́нафло́цец — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу РСЧФ з лютага 1918 года, як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У арміі ў 1918-1946 гадах званню чырвонафлоцца адпавядала званне чырвонаармеец.

У лютым 1946 года ў ВМФ УС СССР гэтае званне заменена званнем матрос.

Чырвонаармеец

Чырво́наарме́ец (баец) — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) Савецкай Расіі і СССР з лютага 1918 да 1946, сінонім слова «салдат», ад якога адмовіліся, як ад «контррэвалюцыйнага».

Як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У ВМФ ў 1918—1946 гадах званню чырвонаармейца адпавядала званне Чырванафлоцец.

У лютым 1946 года званне чырвонаармеец заменена званнем радавы.

 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.