Іўрыт

Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. [ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова семіцкай сям'і афразійскай макрасям'і, гістарычная мова яўрэяў і іх продкаў, свяшчэнная мова іудаізму. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сведчанні мовы — Х ст. да н.э.[2]

Спыніў сваё існаванне ў якасці размоўнай мовы прыкладна ў ІІ ст. н.э., аднак захоўваўся як мова яўрэйскага богаслужэння і рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджана, і цяпер на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал.[3][4] (з іх 7 млн — ізраільцяне)[5][6]. ЗША — другая па колькасці носьбітаў іўрыта краіна, дзе налічваецца каля 222 тыс. чал., якія свабодна гавораць на мове[7], у асноўным выхадцы з Ізраіля. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасць вызначана як яўрэі, з іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасці як родную[8].

Сучасны іўрыт – адна з афіцыйных моў Ізраіля побач з арабскай. Старажытнаяўрэйская мова (біблейскі іўрыт) з'яўляецца мовай рэлігіі і вывучаецца ў сучасных яўрэйскіх супольнасцях свету, а таксама з'яўляецца літургічнай мовай самарыцян. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца яўрэямі; асобамі, якія вывучаюць іудаізм або Ізраіль, а таксама археолагамі і лінгвістамі, якія спецыялізуюцца ў галіне Блізкага Усходу. Акрамя таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысціянскіх семінарыях. На старажытнаяўрэйскай мове напісана Тора, тагачасная форма старажытнаяўрэйскай зведала росквіт каля VI ст. да н.э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як свяшчэнная мова (іўр.: לֶשׁוֹן הֲקוֹדֶשׁ, Leshon HaKodesh).

Іўрыт
Саманазва: עִבְרִית
Краіны: Ізраіль, Заходні бераг Іардана, сектар Газа[1], у астатніх краінах (як літургічная мова)
Рэгіёны: Блізкі Усход
Афіцыйны статус: Flag of Israel.svg Ізраіль
Арганізацыя, якая рэгулюе: Акадэмія мовы іўрыт beru
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі

Афразійская макрасям'я

Семіцкая сям'я
Цэнтральная галіна
Паўночназаходняя група
Ханаанская падгрупа
Іўрыт
Пісьменнасць: яўрэйскі алфавіт
Моўныя коды
ISO 639-1: he
ISO 639-2: heb
ISO 639-3: heb
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
Яўрэйскі алфавіт
чытаецца справа налева
Алеф
א
Бэт
ב
Гімэль
ג
Далет
ד
Хэ
ה
Ваў
ו
Заін
ז
Хэт
ח
Тэт
ט
Ёд
י
Каф
כך
Ламэд
ל
Мэм
מם
Нун
נן
Самэх
ס
Аін
ע
Пэ
פף
Цадзі
צץ
Куф
ק
Рэш
ר
Шын
ש
Таў
ת

Назва

Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «яўрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, у іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.

Гісторыя

Паходжанне і ўзрост

У другой палавіне ІІ тысячагоддзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай семіцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых на сёння — «Песня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Суддзяў Ізраілевых», ч. 5).

Самы старажытны надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезера» beru, датуецца X стагоддзем да н. э.

Асноўныя перыяды

Адраджэнне іўрыта

Адраджэнне яўрэйскай мовы адбывалася ў Еўропе і Ізраілі на працягу ХІХХХ стагоддзяў праз ператварэнне з мовы богаслужэнняў у паўсядзённую, гутарковую і пісьмовую мову. Ставілася ў якасці адной з задач сіянісцкага руху і дзяржавы Ізраіль ад заснавання ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманнямі з ідыша.

Іўрыт у СССР

Яшчэ пастановай СНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладанне на ім у яўрэйскіх школах было забаронена.

У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга называлі старажытнаяўрэйскай мовай, нават калі пытанне яго адраджэння ў Ізраілі было гістарычна вырашана. Існуе меркаванне, што гэта адбывалася выключна з палітычных меркаванняў, з мэтай проціпастаўлення «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» яўрэйскай мове — ідышу. Нейтральныя адносіны да сучаснага іўрыта ў СССР мелі месца паміж смерцю Сталіна ў 1953 г. і Шасцідзённай вайной у 1967 г., калі паміж Ізраілем і СССР існавалі дыпламатычныя адносіны.

Пасля Шасцідзённай вайны і разрыву савецка-ізраільскіх адносін у 1967 годзе прыхільнікі іўрыта ў СССР (за выключэннем тых, хто вывучаў і даследаваў мову ў навуковых мэтах, напрыклад, на ўсходазнаўчых аддзяленнях ВНУ) прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць да патэнцыяльных эмігрантаў — «здраднікаў савецкай Радзімы», а пазней і да «расістаў», згодна з рэзалюцыяй 3379 ААН beru 1975 года, якая была скасавана рэзалюцыяй 46/86 beru толькі ў 1991 годзе). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыта нават былі асуджаныя на турэмнае зняволенне па розных зачэпках.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Languages (англ.) . The World Factbook. CIA. Праверана 12 лютага 2014.
  2. Most ancient Hebrew biblical inscription deciphered (англ.) . Phys.org (27 студзеня 2010). Праверана 12 лютага 2014.
  3. Klein, Zeev. A million and a half Israelis struggle with Hebrew // Israel Hayom.
  4. Nachman Gur. Kometz Aleph – Au• How many Hebrew speakers are there in the world?. — Behadrey Haredim.
  5. The differences between English and Hebrew (англ.) . A guide to learning English. Праверана 12 лютага 2014.
  6. Self-Access Centre - Hebrew (англ.) . UCL. Праверана 12 лютага 2014.
  7. Population: Ancestry, Language Spoken At Home (англ.) . Статыстычнае бюро ЗША. Праверана 12 лютага 2014.
  8. Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (руск.) . Белстат (14 верасня 2009). Праверана 12 лістапада 2013.

Літаратура

  • Шифман И. Ш. Иврит // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 170.
  • Іўрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 368. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (Т. 7).

Спасылкі

Іаяс (цар іўдзейскі)

Іаяс (іўрыт: יְהֹואָשׁ — «Іегова дае спакой»; грэч.: Ιωας; лац.: Joas) — восьмы цар паўднёвага Іўдзейскага царства, адзіны ацалелы сын іўдзейскага цара Ахозіі. Яго маці была Цыў’я з Вірсавіі. Традыцыйнымі гадамі яго панавання лічацца 835—796 да н.э.

Ізраіль

Ізраіль (іўр.: ישראל), афіцыйная назва — Дзяржава Ізраіль (іўр.: מדינת ישראל, араб. دولة اسرائيل‎‎) — дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Азіі. Насельніцтва, паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Ізраіля на чэрвень 2017 года, складала 8 704 400 чалавек, тэрыторыя — 22.072 км². Займае 97-е месца ў свеце па колькасці насельніцтва і 147-е па тэрыторыі.

Сталіца — Іерусалім. Дзяржаўныя мова — іўрыт.

Унітарная дзяржава, дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. У сакавіку 2009 года пасаду прэм’ер-міністра заняў Біньямін Нетаньяху. Ізраіль падзяляецца на 6 адміністрацыйных акруг.

Размешчаны на Блізкім Усходзе, каля ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. На поўначы мяжуе з Ліванам, на паўночным усходзе — з Сірыяй, на ўсходзе — з Іарданіяй і тэрыторыяй Заходняга берага ракі Іардан, на паўднёвым захадзе — з Егіптам і сектарам Газа.

Індустрыяльная краіна з эканомікай, што дынамічна развіваецца. Аб’ём ВУП за 2012 склаў 257,621 мільярда долараў ЗША (каля 33 450 долараў ЗША на душу насельніцтва). У першай палове 2010-х гадоў золатавалютныя рэзервы выраслі на 27,7 % (да 90,58 мільярда долараў ЗША). Ізраіль мае найвышэйшы ўзровень жыцця сярод усіх краін Блізкага Усходу. У спісе краін па ІРЧП (спіс краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН, 2013 год) знаходзіўся на 16-м месцы ў свеце: індэкс 0,900. Грашовая адзінка — новы ізраільскі шэкель (асераднёны курс у 2012 годзе — 3,8 шэкеля за 1 долар ЗША).

Дэкларацыя Незалежнасці была абвешчана 14 мая 1948 года (5 іяра 5708 года) на падставе рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) № 181, прынятай 29 лістапада 1947 года (гл. «План ААН па падзеле Палесціны beru»). Дзень незалежнасці, як і шэраг іншых дат, адзначаецца ў Ізраілі па яўрэйскім календары, таму ў розныя гады яму адпавядаюць розныя даты грыгарыянскага календара.

Згодна з Дэкларацыяй Незалежнасці, Ізраіль з’яўляецца яўрэйскай дзяржавай. У той жа час Ізраіль з’яўляецца шматнацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавай, дзе, разам з яўрэямі, роўныя правы маюць і ўсе іншыя этнічныя групы, па-за залежнасці ад веравызнання: арабы-мусульмане, арабы-хрысціяне, друзы beru, бедуіны, самарыцяне, армяне, чаркесы beru і іншыя. У прыватнасці, друзскія і бедуінскія дэпутаты, арабскія партыі і дэпутаты прадстаўлены ў кнэсеце. Ізраіль адрозніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасцю. Асноўнае насельніцтва краіны — 75,4 % — яўрэі, 20,6 % — арабы, 4 % — іншыя.

Іўдзейскае царства

Іўдзейскае царства (іўр.: מַלְכוּת יְהוּדָה) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўднёвай Палесціне. Існавала самастойна ў 935—586 да н.э. і 167 да н.э.—6, канчаткова скончыла існаванне пасля Іўдзейскай вайны (66—73). Сталіца: Іерусалім.

(Гл. таксама: Ізраільскае царства, садукеі)

Амхарская мова

Амхарская мова — мова народа амхара; дзяржаўная мова Эфіопіі. Колькасць носьбітаў амхарскай мовы ў Эфіопіі каля 25 млн. чал. (2003, ацэнка). Распаўсюджана таксама сярод некаторых народнасцей сумежных краін (у Эрытрэі, Самалі і ва ўсходніх раёнах Судана).

Арабская мова

Арабская мова (араб. اللغة العربية‎‎, al-luġa al-ʿarabiyya) — мова семіцкай галіны афразійскай моўнай сям'і.

Колькасць носьбітаў арабскай мовы і яе варыянтаў — звыш 400 млн чал.

Арамейскія мовы

Шаблон:Арамеі

Арамейскія мовы (саманазва — ܐܪܡܝܐ Armāyâ / Ārāmāyâ) — група моў у складзе семіцкай моўнай сям'і. У старажытнасці імперская арамейская мова выконвала ролю лінгва-франка на значнай тэрыторыі Блізкага Усходу, адна з арамейскіх моў была адной з гутарковых моў Палесціны ў часы Ісуса Хрыста.

Арамеямі ў старажытнасці называлі групу заходнесеміцкіх плямёнаў, якія качавалі прыкладна на тэрыторыі сучаснай Сірыі. Мова іх (а дакладней, група роднасных дыялектаў) надзвычай блізкая да ханаанейскіх моў, у прыватнасці, іўрыт. Арамеі ніколі не ўтваралі адзіны народ і не мелі адзінай дзяржавы. Мова іх, тым не менш, паводзіла сябе надзвычай экспансіўна, бесперапынна пашыраючы сваю тэрыторыю.

Арамейская выконвала ролю «лінгва-франка» ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу, выцесніўшы з ужывання акадскую мову ў Асірыі і Вавілоне. Па-арамейску размаўлялі паслы і купцы ў Ізраілі і Іудзеі. Асабліва ўзмацнілася становішча арамейскай мовы ў эпоху кіравання Ахеменідаў (VI стагоддзе да н.э. - IV стагоддзе да н. э.), пры якіх яна зрабілася афіцыйнай мовай імперыі.

У эліністычную эпоху і да арабскай заваёвы (VII стагоддзе н. Э.) Арамейская паспяхова канкуравала з грэчаскай, пакідаючы за ўсімі астатнімі семіцкімі мовамі ролю мясцовых гаворак.

Беларуска-ізраільскія адносіны

Беларуска-ізраільскія адносіны - адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.

Яўрэі пражываюць на тэрыторыі Беларусі больш за 6 стагоддзяў і з'яўляюцца неад'емнай складовай часткай этнічнай структуры беларускага грамадства. На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся першы і трэці прэзідэнты Дзяржавы Ізраіль Хаім Вейцман і Залман Шазар, прэм'ер-міністры Менахем Бегін, Іцхак Шамір, Шымон Перэс, які двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра і быў прэзідэнтам Ізраіля ў 2007-2014 гг., адзін з піянераў адраджэння мовы іўрыт Эліэзер Бэн-Егуда, мастак Марк Шагал і многія іншыя вядомыя яўрэйскія дзеячы.

На тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны загінула каля 850 тысяч яўрэяў. На дадзены момант ўстаноўлена больш за 700 беларусаў-Праведнікаў народаў свету, якія хавалі яўрэяў ад нацысцкага пераследу ў гады Другой сусветнай вайны.

Сёння ў Ізраілі пражывае каля 120 тысяч выхадцаў з Беларусі, а ў Беларусі - каля 30 тысяч яўрэяў (паводле дадзеных Яўрэйскага агенцтва «Сахнут» - ад 50 да 60 тысяч).

У 1992 г. у Ерусаліме было падпісана пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем. У тым жа годзе з прыватнымі візітамі Беларусь наведалі яе выхадцы І. Шамір і Ш. Перэс. Першым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ізраілі стаў М. Фарфель. У 1994-1996 гг. паслом Ізраіля ў Беларусі быў Э. Валк (нарадзіўся ў 1944 г.; выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у Ізраілі з 1971 г.). Пасля яго адклікання пасольства ўзначальваў шэраг часовых павераных.

У 1999-2002 гг. Ізраіль у Беларусі прадстаўляў пасол М. Пелед-Флекс. Летам 2003 г. ізраільскае пасольства ў Мінску па эканамічных прычынах было закрыта. Інтарэсы Ізраіля ў Беларусі стаў прадстаўляць ізраільскі пасол у Маскве. Аднак у канцы 2003 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці ізраільскага пасольства ў Мінску (у 2004 г. у Беларусь прыбыў новы пасол Ізраіля З. Бен-Ар'е, які знаходзіўся на пасадзе да 2009 г.; наступныя паслы Ізраіля ў Беларусі - Э. Шапіра, І. Шагал, з пачатку 2017 г. - А. Шогам). У красавіку 2000 г. Ізраіль і Беларусь падпісалі пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый. У кастрычніку 2000 г. было падпісана пагадненне аб гандлі і эканамічным супрацоўніцтве паміж двума краінамі.

Блізкі Усход

Блізкі Усход (англ.: MiddleEast, ням.: MittlererOsten, арабск.: الشرق الأوسط, іўрыт: המזרח התיכון, перс.: shargh-e miyane) — назва, якая выкарыстоўваецца для азначэння геаграфічнага абшару на стыку трох кантынентаў — Еўропы, Азіі і Афрыкі. Часам для азначэння прыблізна таго ж рэгіёна вызначаецца назва Сярэдні Усход. Азначэнні Блізкі, Сярэдні і Далёкі Усход — тыповыя прыклады этнацэнтрычных назваў, у гэтым выпадку еўропацэнтрычных, бо адлюстройваюць гледжанне еўрапейцаў на ўсходнія цывілізацыі.

Блізкі Усход уключае краіны паўднёва-заходняй Азіі і паўночна-ўсходняй Афрыкі. Краіны, якія складаюць Блізкі Усход — Саудаўская Аравія, Бахрэйн, Ірак, Іран, Ізраіль, Емен, Іарданія, Катар, Кувейт, Ліван, Аман, Сірыя, Турцыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет. Плошча складае каля 9,7 млн. км² з насельніцтвам больш за 300 млн. чалавек (1995).

Рэгіён - калыска вялікіх старажытных цывілізацый (Месапатамія, Старажытны Егіпет, Іран), і трох сусветных рэлігій (іўдаізм, хрысціянства, іслам). Доўгі час Блізкі Усход быў цэнтрам старажытнага свету. Большая частка насельніцтва Блізкага Усходу арабскамоўная і вызнае іслам. Апроч арабскага свету да рэгіёна належыць неарабскія Турцыя і Іран. Гэты рэгіён быў і працягвае быць палітычна нестабільным (араба-ізраільскія войны, ірана-іракская вайна, войны ў Персідскім заліве). На Блізкім Усходзе сканцэнтраваная значнай частка сусветнай здабычы нафты, таму гэты рэгіён вельмі важны для сусветнай эканомікі. Таксама тут перакрыжоўваюцца важныя міжнародныя лініі камунікацый — паветраныя і марскія (Суэцкі канал).

Вікіпедыя на ідышы

Вікіпедыя на ідышы (ідыш: יידישע וויקיפעדיע) — раздзел Вікіпедыі на мове ідыш. Пачаў працу 3 сакавіка 2004 года. Першы артыкул быў напісаны 28 лістапада 2004 года.

Вікіпедыя на іўрыце

Іўрытская Вікіпедыя - (іўр.: :האנציקלופדיה החופשיתויקיפדיה) раздзел Вікіпедыі на іўрыце.

Гімн Ізраіля

Ха-Тыква, традыцыйна Атыква (іўр.: הַתִּקְוָה — надзея) — дзяржаўны гімн Ізраіля.

Масад

سيري قولي لداك المرض ديال شمعون يمشي يخشيه فمك راه خاصها للي يحويها ليك يا اليهودية قوادة مها

Масад (іўр. המוסד למודיעין ולתפקידים מיוחדים — «Ведамства разведкі і спецыяльных задач») — палітычная разведка Ізраіля, па свайму прызначэнню і функцыях параўнальная з амерыканскім ЦРУ. Лічыцца адной з найбольш эфектыўных і прафесійных спецслужбаў у свеце.

Галоўны офіс арганізацыі знаходзіцца ў Тэль-Авіве на бульвары цара Шаўля. Асноўныя аператыўныя падраздзяленні з 1989 года размяшчаюцца ў прыгарадах Тэль-Авіва. Колькасць занятых кадраў меркавана дасягае за 1200 чалавек. На 2011 год арганізацыяй кіруе Тамір Пардо.

Шаблон:Спецслужбы Ізраіля

Шаблон:Нацыянальныя службы разведкі

Параліпаменан

Параліпаменан (стар.-грэч.: Παραλειπομένων), Кні́гі ле́тапісаў, Кні́гі хро́нік (іўрыт: דברי הימים — Dibh're Hayyamim, — дзве кнігі Старога Запавету, размешчаныя між кнігамі Цароў і Ездры—Неяміі. У Танаху з'яўляюцца апошнімі кнігамі.

Першая кніга летапісаў пачынае расповед ад Адама да заснавання ізраільскай манархіі, у асноўным пералікам генеалогіі. Рэшта 1 Летапісаў, пасля кароткае згадкі Саула, засяроджаная на кіраванні Давіда. Пачатак 2-й кнігі распавядае пра яго сына Саламона, а заключная частка апісвае Іўдзейскае царства з рэдкімі згадкамі Ізраільскага. У заключным раздзеле апісанае падзенне Іўдзеі і вавілонскае паланенне, а ў апошніх вершах раздзелу апісаны захоп Вавілону персідскім царом Кірам, які дазваляе ўзнаўленне Храма Саламона і вяртанне яўрэяў на радзіму.

Летапісы напісаныя збольшага адным аўтарам з пазнейшымі дапаўненнямі і выпраўленнямі. Верагодна, аўтар быў левітам, начытаным, пісьменным, багасловам, які, верагодна, жыў у Іерусаліме.

Семіцкія мовы

Семіцкія мовы — група моў, адна з галін афразійскай, ці семіта-хаміцкай, макрасям'і моў, распаўсюджаных на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і ва Усходняй Афрыцы, якая аб'ядноўвае некалькі буйных моўных сямей, звязаных адносінамі аддаленага сваяцтва.

З сучасных семіцкіх моў найбольш шырока распаўсюджаны

арабская мова (родная для прыблізна 240 млн чалавек, агульная колькасць носьбітаў складае каля 300 млн чалавек), следам за ім па колькасці носьбітаў ідуць

амхарская (25 млн),

тыгрынья (9 млн)

іўрыт (8 млн)

асірыйская новаарамейская (1-2 млн)

мальтыйская мова (371900)

Сефарды

Сефарды — яўрэі, нашчадкі выгнаных у канцы XV ст. з Іспаніі і Партугаліі або тых, што пакінулі Пірэнейскі паўвостраў пазней (XVI—XVIII ст.). Традыцыйна карысталіся гутарковай мовай ладзіна (сефардскай), блізкай да іспанскай, а ў сакральных і іншых пісьмовых мэтах -- іўрытам. Жывуць у краінах Паўночнай Афрыкі, Малой Азіі, Балканскага паўвострава, а таксама ў Ізраілі. Нормы сефардскага маўлення на мове іўрыт былі прыняты за аснову пры яе адраджэнні як жывой гутарковай мовы ў Ізраілі.

Старажытнаяўрэйская мова

Старажытнаяўрэйская мова або біблейскі іўрыт — першая мова яўрэяў, распаўсюджаная ў Старажытным Ізраілі (Ханаан, (стар.-яўр.: אֶרֶץ כְּנַעַן — краіна Ханаанская; стар.-яўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל — краіна Ізраільская). На працягу 1-га тысячагоддзя да н.э. была як у вусным, так і ў пісьмовым ужытку, выйдучы пасля з вуснага ўжывання. Асноўным помнікам старажытнаяўрэйскай мовы з'яўляецца яўрэйскае Свяшчэннае Пісанне (Танах, Стары Запавет), акрамя яго захаваліся нешматлікія эпіграфічныя тэксты і фрагменты Кнігі Прамудрасці Ісуса, сына Сірахава.

Сучасны іўрыт з'яўляецца штучна адроджанай формай старажытнаяўрэйскай мовы.

Сіянізм

Сіянізм (іўр.: צִיּוֹנוּת, цыёнут - ад назвы гары Сіён у Іерусаліме) — палітычны рух, мэтай якога з'яўляецца аб'яднанне і адраджэнне яўрэйскага народа на яго гістарычнай радзіме - у Ізраілі (Эрэц-Ісраэль), а таксама ідэалагічная канцэпцыя, на якой гэты рух грунтуецца. Ідэалогія сіянізму аб'ядноўвае розныя па сваёй арыентацыі рухі - ад лева-сацыялістычных да артадаксальна-рэлігійных. Да Другой сусветнай вайны (гл. Халакост) сіянізм быў адным з найбольш буйных грамадска-палітычных рухаў яўрэйскага народа (разам Бундам і тэрытарыялізмам).

Тэль-Авіў

Тэль-Авіў (іўр.: תֵּל אָבִיב-יָפוֹ; араб. تل أبيب‎‎) — горад у Ізраілі, фінансава-эканамічная

сталіца краіны.

Яўрэі

Яўрэ́і (іўрыт: יְהוּדִים‎‎), ці жыды́, ці габрэ́і, — этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з субэтнічных груп, мае адзіную этнічную свядомасць і аб'яднана гістарычнай тоеснасцю са старажытнымі іудзеямі.

Яўрэі складаюць асноўную частку насельніцтва Дзяржавы Ізраіль, у вялікай колькасці жывуць у Амерыцы, Еўропе, на Блізкім і Сярэднім Усходзе.

Размаўляюць на мовах іўрыт, ідыш і інш.

Асноўная рэлігія — іўдаізм.

У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 зарэгістравана 12,9 тыс. яўрэяў (у 1999 — 27,8 тыс., у 1989—111 тыс.).

Усходнія
Заходнія
Flag of Israel.svg Ізраіль у тэмах
Гісторыя
Сімвалы
Палітыка
Узброеныя сілы
і спецслужбы
Геаграфія
Прырода
Насельніцтва
Эканоміка
Сувязь і СМІ
Культура
Араба-ізраільскі
канфлікт

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.