Ісус Навін

Ісус Навін (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן) — постаць рэлігійнай міфалогіі. Паводле біблейскіх паданняў выступае як непасрэдны пераемнік Майсея-заканадаўца. Першапачаткова называўся Осіем. Яго Майсей назваў Ісусам у знак таго, што ён выратуе свой народ ад цяжкага вандравання па пустыні і прывядзе ў зямлю запаветную.

Калі пасля 40-гадовага падарожжа па пустыні Майсей памёр, Ісус Навін, будучы яго галоўным памочнікам, стаў правадыром, перайшоў р. Іардан і ў шэрагу бітваў на тэрыторыі Палестыны перамог хананеяў і заваяваў гэту краіну. Пасля ён авалодаў умацаваным Іерыхонам, спапяліў яго і ачысціў для яўрэяў усю зямлю ад Аравійскай пустыні да Лівана. Як сцвярджаецца ў Бібліі, ён памёр ва ўзросце 110 гадоў ад нараджэння і быў пахаваны на гары Яфрэмавай. Традыцыя прыпісвае Ісусу Навіну аўтарства аднайменнай кнігі (кніга Ісуса Навіна), якая ўяўляе сабою зборнік рэляцый з поля бітваў, вылучацца багаццем апавяданняў фальклорнага паходжання, па сваіх стылістычных прыкметах вельмі блізкая да пяцікніжжа Майсея.[1]

Dore joshua sun
Ісус Навін спыняе сонцы. Гравюра Гюстава Дарэ

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 149.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.149. ISBN 5-343-00151-3.
Ісак (патрыярх)

Ісак (іўр.: יִצְחָק) — адзін з біблейскіх патрыярхаў, сын Аўрама і Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака з'яўляецца вядомае ахвяраванне Аўрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесці ў ахвяру свайго любімага сына Ісака. Каб даказаць сваю вернасць усявышняму, Аўрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Аўрамам нож ад звязанага ім Ісака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраванне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэння і замены яго ахвярамі жывёл.

Авакум (прарок)

Авакум (іўр.: חֲבַקּוּק, [ḥabaqūq]) — адзін з біблейскіх 12-ці меншых прарокаў, які, паводле падання, паходзіў з Сімяонава пакалення і жыў у часы вавілонскага палону.

Перад нашэсцем Навухаданосара, ведаючы, што горад не зможа супраціўляцца такому моцнаму заваёўніку, ён пакінуў Іерусалім і пасяліўся ў адным аравійскім горадзе. Калі ж халдзеі пакінулі Іудзею, ён вярнуўся на радзіму, займаўся хлебаробствам і за два гады перад вяртаннем іудзеяў з вавілонскага палону памёр. Стыль Авакума вылучаецда велічнасцю, прастатой, яснасцю, сцісласцю і выразнасцю думкі.

Аўрам

Аўрам, пасля Аўраам, Абрам, Ібрагім (іўр.: אַבְרָהָם) — старазапаветны патрыярх, паводле біблейскіх паданняў родапачынальнік яўрэяў і арабаў.

Валаам (вяшчун)

Валаам — паводле біблейскага падання — месапатамскі вяшчун.

Паводле Бібліі, Валаам, спакушаны багатымі дарамі, пагадзіўся прыняць прапанову маавіцянскага цара Валака — магічнымі сродкамі перашкодзіць пранікненню яўрэяў у Палесціну, нягледзячы на перасцярогу і ўнушэнне з неба. Аднак задума Валака не здзейснілася. Калі пасля багатага піру вяшчун быў выведзены на гару, з якой добра бачыў ізраільцян, каб праклясці іх і забяспечыць маавіцянам перамогу, кожны раз з яго вуснаў замест пракляцця зрывалася велічнае благаслаўленне «богам абранага народа». Валаам загінуў у час агульнага вынішчэння ізраільцянамі маавіцян.

Дзевяць Годных

Дзевяць Годных (les neuf preux) — дзевяць гістарычных і легендарных ваяроў, якія лічыліся ў Сярэдневеччы ўзорамі рыцарскіх якасцей.

Спіс Дзевяці Годных, упершыню пададзены ў 1312, быў падзелены на тры трыяды:

Антычная трыяда

Гектар

Аляксандр Македонскі

Юлій ЦэзарСтаразапаветная трыяда

Ісус Навін

Давід

Іуда МакавейХрысціянская трыяда

Кароль Артур

Карл Вялікі

Готфрыд Бульёнскі

Другі закон (Скарына)

Другі закон («Книги пятыи Моисеовы, зовемыи от еврей Гельгадворимъ, по-греческии Девтерномосъ, по латине Секунда Лекс, а по рускии Вторый закон») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет у 1519 годзе.

Дэвора

Дэвора — гераіня біблейскай кнігі Суддзі, чацвёртая па ліку суддзя Ізраілева і прарочыца эпохі Суддзяў (XII-XI ст. да н. э.). Стала натхняльніцай і кіраўніцай вайны супраць ханаанейскага цара Явіна, які кіраваў у Хацоры (каля 1200-1125 гг. да н. э.).

Езекііль

Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל‎, Yehezkel, МФА: [jəx.ezˈqel]), трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду.

Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іудзейскага. Юнацкія гады правёў у Іудзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Будучы сучаснікам прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іудзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё.

Ефраімава пакаленне

Ефраімава пакаленне — паходзіла, як падаецца ў Бібліі, ад малодшага сына Іосіфа, які нарадзіўся ў Егіпце. Пры падзеле Палесціны яно атрымала цэнтральную, багатую і ўрадлівую паласу зямлі ад ракі Іардан да Міжземнага мора на поўнач ад Іерусаліма. Прасякнутае духам самабытнасці і адчуваючу сваю сілу, яно ўступіла ў суперніцтва з Іудзіным пакаленнем і пастаянна праяўляла свой сепаратызм і гегеманізм, матывуючы тым, што з яго асяроддзя паходзіў пераемнік Майсея і правадыр ізраільскага народа Ісус Навін, што ў іх уладаннях знаходзіцца яго бацькаўшчына і месца пахавання. Нашчадкі Ефраіма, паводле біблейскіх паданняў, адыгралі вялікую ролю ў гісторыі ізраільскага народа, прымалі ўдзел у вырашэнні яго гістарычнага лёсу. Менавіта з іх асяроддзя паходзіў Самуіл, вядомы прарок і суддзя ізраільскі. Калі пасля смерці цара Саламона яго дзяржава распалася на два царствы, палітычную вагу ў новаствораным Ізраільскім царстве набыло пакаленне Ефраіма. Яно абрала царом прадстаўніка свайго племя Ераваама, а яго рэзідэнцыяй зрабіла свой горад Самарыю, якая была сталіцай Ізраільскага царства да канца яго гістарычнага існавання.

Кніга Ісуса Навіна

Кніга Ісу́са Наві́на (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן, Сеф́ер Еш́уа) — шостая кніга ў Танаху (Старым Запавеце). Першая кніга Прарокаў. Па яўрэйскай традыцыі аўтарам кнігі з'яўляецца сам Ісус Навін (за выключэннем апошніх радкоў, якія апавядаюць пра яго смерць і пахаванне. Гэтыя радкі па традыцыі былі дапісаны прарокам Самуілам). Змяшчаецца пасля Пяцікніжжа Майсея, знаходзіцца ў найцеснай сувязі з ім і складае як бы яго працяг, так што некаторыя навуковыя крытыкі (Дыльман і інш.) прама адносяць яго да гэтай групы біблейскіх кніг, якую яны з прычыны гэтага завуць «Шасцікніжжам».

Шаблон:Гісторыя Ізраіля

Кніга апісвае гісторыю яўрэйскага народа ад смерці Майсея да смерці Ісуса Навіна (1272 г. да н.э. — 1244 г. да н.э.) і складае як бы зборнік рэляцый з поля бітвы, мае шмат апавяданняў, якія яскрава характарызуюць яўрэйскае ваеннае права ў старажытнасці. Крытыка імкнецца паказаць некаторыя анахранізмы ў кнізе, але ўвогуле яна носіць на сабе адбітак сучаснасці і гістарычнай праўды.

Кніга Другі закон

Другі закон, або Другазаконне — кніга Бібліі, апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея.

Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную. Кніга падае паўтарэнне закону, учыненае прарокам перад сваёй смерцю. Гэта апошні запавет перададзены Майсеем свайму народу, які сваім зместам ахоплівае ўвесь закон.

Кніга Плач Ераміі

Кніга «Плач Ераміі» — 32-я частка Танаха, 6-я кніга Ктувім, частка Бібліі, Старога Запавету пад нумарам 25.

У старажытнаяўрэйскай мове кніга названая па першым слове Эйха! («Як!»). Перакладчыкі грэчаскай Септуагінты назвалі кнігу Трэной, або «Плач», «жаласныя песні». Вавілонскі Талмуд выкарыстоўвае выраз Кінот, гэта значыць «Плач», «Элегія». Геранім, які пісаў на латыні, назваў кнігу Lamentationes, што стала падставай для назвы кнігі на многіх еўрапейскіх мовах. У беларускай мове вядомы жанр лямант, які паходзіць ад гэтай назвы.

Кніга Руф

Кніга «Руф» (іўр.: מגילת רות, Мегілат Рут або Скрутак Рут) — 31-я частка Танаха, 5-я кніга Ктувім, кніга Старога Запавету Бібліі.

У «Кнізе Руф» падрабязна выкладзена гісторыя жыцця галоўнай гераіні кнігі, Руф. «Кніга Руф» — гэта свайго роду букалічная аповесць, якая яркімі фарбамі малюе патрыярхальны побыт таго часу. Апавяданне пра тое, як бедная Руф збірала каласы на жніве багатага Воаза, як апошні, звярнуўшы на яе ўвагу, загадаў рабочым пабольш пакідаць недажатых каласоў, як, па савеце свякрухі, Руф сарамліва прад'явіла свае роднасныя правы на Воаза і як апошні перад старэйшынамі горада пацвердзіў сваё права на яе, выкладзена з непараўнальнай прастатой і шчырасцю.

Кніга «Руф» выдання Ф. Скарыны захавалася да нашага часу ў 8 асобніках. На тытульным аркушы гэтай кнігі Бібліі змешчана арыгінальная тлумачальная гравюра: «Руф, прабаба царя Давыдова, подбирает класы за женци». Перад тэкстам твора пададзена застаўка з кнігі «Ісус Навін», якая часта паўтараецца ў іншых кнігах, выдадзеных Скарынам.

Кніга Эсфір

Кніга «Эсфір» - (іўр.: אֶסְתֵּר, Эстэ́р) — 34-я частка Танаху, 8-я кніга Ктувім, адна з кніг Старога Запавету. У праваслаўным каноне Бібліі змешчана паміж кнігамі Юдзіф і Іава. Аўтар яе дакладна не вядомы, традыцыйна ім лічыцца Мардахей (Мардэхай) — стрыечны брат Эсфір (Эстэр). Яна напісана на старажытнаяўрэйскай мове, але з даданнем персідскіх и арамейскіх словаў.

Кніга прарока Данііла

Кні́га праро́ка Даніі́ла (іўр.: דָּנִיֵּאל, Dānī’ēl — Бог мой суддзя) — кніга кананічнага Старога Запавету, 35-я частка Танаху, 9-я кніга Кетувім.

У грэчаскіх перакладах Бібліі (Септуагінта, рэдакцыя Тэадатыёна) і хрысціянскай традыцыі кніга прарока Данііла займае чацвертае месца сярод прароцкіх кніг. У іўдзейскай і пратэстанцкай версіях кніга падзеленая на дзве часткі па 6 раздзелаў, паміж якімі няма непасрэднай сувязі, за выняткам асобы Данііла.

Нафан (прарок)

Нафан (іўр.: נָתָן «дараваны [Богам]», грэч.: Νάθαν; прыбл. 1000 гадоў да Нараджэння Хрыстова) — прарок у часы валадарства Давыда і Саламона. Паводле біблейскіх летапісаў — кніг «Параліпаменон», Нафан вёў гістарычныя запісы аб справах цароў Давыда і Саламона. Разам з іншымі запісамі яны паслужылі крыніцай і асновай для складання кніг «Царствы». Паводле Бібліі, Нафан прымаў непасрэдны ўдзел у справе наладжвання богаслужэння ў старажытных яўрэяў, якое было заснавана яшчэ Майсеем, але атрымала асаблівае ўпарадкаванне ў часы валадарства Давыда і Саламона.

Ной

Ной — дзясяты і апошні з біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле яўрэйскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага падання, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасці, за што бог вырашыў знішчыць яго сусветным патопам, за выключэннем праведнага Ноя і яго сям'і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжанне ад імя яго сыноў (семіты, яфеты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загаду бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзяты прадстаўнікі ўсіх відаў жывёл. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень. Апавяданне пра Ноя трапіла на старонкі Бібліі, відаць, з запазычаных яе аўтарамі больш старажытных шумерскіх і вавілонскіх міфалагічных сказанняў.

Танах

Танах (іўр.: תַּנַ "ךְ) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў іўдаізме для канона яўрэйскай Бібліі. Танах таксама вядомы як Масарэцкі тэкст або Мікра. Назва Танах з'яўляецца абрэвіятурай, створанай з пачатковых літар яўрэйскага алфавіта з трох традыцыйных падраздзяленняў Масарэцкага тэксту: Торы («вучэння», таксама вядомай як Пяцікніжжа Майсеевае), Невеім («Прарокі») і Кетувім («Пісанне»). Назва «Мікра» (іўр.: מקרא), што азначае «тое, што чытаюць», з'яўляецца альтэрнатывай яўрэйскім тэрмінам Танаху. Кнігі Танаху былі перададзеныя згодна з вуснай традыцыяй, якая перадавалася ад пакалення да пакалення, і якая называюцца Вуснай Торай.

Якаў (патрыярх)

Якаў (іўр.: יַעֲקֹב), патрыярх, паводле біблейскага падання, роданачальнік ізраільскага народа. Быў малодшым сынам Ісака і Равекі, яго падрабязны жыццяпіс падаецца ў першай кнізе Бібліі «Быццё». Купіўшы праз падман у свайго старэйшага брата-блізнюка яго права першародства, Якаў, каб пазбегнуць у будучым яго помсты, накіраваўся ў Месапатамію, дзе наняўся служыць пастухом да свайго дзядзькі па маці Лавана за права ажаніцца на яго меншай дачцы Рахілі. За гэту згоду ён мусіў адслужыць Лавану сем гадоў. Але Лаван парушыў сваё слова і замест Рахілі аддаў яму ў жонкі старэйшую дачку Лію, а каб атрымаць права на шлюб з Рахіляй, ён патрабаваў ад Якава далейшай службы на працягу яшчэ сямігадовага тэрміну. Якаў пагадзіўся. Пасля 20-гадовага знаходжання ў Месапатаміі ён вярнуўся на радзіму ў зямлю Ханаанскую і па дарозе атрымаў ад бога другое для сябе імя — Ізраіль. Маючы ад чатырох жонак 12 сыноў, Якаў (Ізраіль), паводле Бібліі, стаў роданачальнікам 12 каленаў (плямён) яўрэйскага народа і пражыў 147 гадоў.Ад сына Якава, Рувіма, пайшло Рувімава пакаленне.

Біблейскія прарокі
Прарокі ў Пяцікніжжы
Прарокі ў Эпоху Судзяў
і аб'яднанага царства
Пісьмовыя прарокі
Вялікія прарокі
Меншыя прарокі
Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.