Інжынер-генерал

Інжынер-генерал — вышэйшы ваенна-тэхнічны чын і воінскае званне Расійскай Імперыі з 1796 па 1917 год. Поўны генерал, які служыў па інжынернай частцы.

У канцы XVIII ст. такія асобы, якія мелі чын генерала ад інфантэрыі, атрымалі яшчэ адну назву інжынер-генерал (генерал ад інжынераў), якое з пачатку XIX ст. стала выкарыстоўвацца для пазначэння спецыяльнага чыну. Інжынер-генерал мог быць генерал-інспектарам па інжынернай частцы, інспектарам усяго Інжынернага дэпартамента, таварышам генерал-інспектара па інжынернай частцы, дырэктарам Інжынернага дэпартамента, камандуючым вайсковым атрадам, палявым інспектарам інжынернай частцы пры Штабе Вярхоўнага галоўнакамандуючага, начальнікам інжынераў фронту, членам Інжынернага камітэта Ваеннага міністэрства, прафесарам Мікалаеўскай інжынернай акадэміі. Уведзены Паўлам I 29 лістапада 1796 г. Чыну інжынер-генерала, які адносіўся да II класу «Табелі аб рангах» 1722 г., з канца XVIII ст. адпавядала формула звароту «Ваша высокаправавсхадзіцельства».

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб ураўнаванні ўсіх ваеннаслужачых у правах».

Літаратура

4 лютага

4 лютага — трыццаць пяты дзень года па Грыгарыянскім календары

Генерал

Генера́л (ням.: General, ад лац.: generālis — «галоўны») — агульная назва воінскага звання або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама кіруючых асоб некаторых грамадзянскіх ведамстваў.

Генерал-аншэф

Генерал-аншэф — генеральскае воінскае званне і чын у расійскай імператарскай арміі XVIII стагоддзя. Паводле Воінскага статуту 1716 года — галоўнакамандуючы, роўны фельдмаршалу, які ўзначальваў «кансілію» генералаў; з 1740-х гадоў — поўны генерал, які стаяў рангам ніжэй фельдмаршала. Званне адпавядала II класу Табелі аб рангах. У 1796—1797 гадах заменена генеральскімі чынамі па родах войскаў: генерал ад інфантэрыі, кавалерыі, артылерыі, інжынер-генерал.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал ад артылерыі

Генерал ад артылерыі, воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелью аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Генерал ад інфантэрыі

Генерал ад інфантэрыі — воінскае званне і чын у Расійскай імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у пяхотных войсках, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад інфантэрыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам пяхоты або стралковай часткі ў войсках, камандуючым войскамі ваеннай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбоўцаў у правах».

Жазеф Гаспар Ламбер дэ Герэн

Жазеф Гаспар Ламбер дэ Герэн (фр.: Joseph-Gaspard Lambert de Guerin) — расійскі інжынер-генерал французскага паходжання, які карыстаўся добразычлівасцю і даверам цара Пятра I.

Калежскі рэгістратар

Калежскі рэгістратар — ніжэйшы грамадзянскі чын XIV класа ў Табелі аб рангах у Расіі XVIII-ХIХ стагоддзяў, а таксама службовец, які валодаў такім чынам. Да 1845 даваў асабістае дваранства, затым толькі ганаровае грамадзянства.

Калежскі сакратар

Калежскі сакратар — грамадзянскі чын Расійскай імперыі X класа ў Табелі аб рангах. Асобы, якія яго мелі, займалі ніжэйшыя кіруючыя пасады.

Камергер

Камергер — прыдворнае званне ў некаторых еўрапейскіх манархіях.

У Расійскай імперыі першапачаткова камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала якой-небудзь вызначанай галіной палацавага ўпраўлення. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 г. прыдворны штат камергераў быў скарочаны, і ў далейшым гэтае званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да звання камергера прадстаўляліся ў Расіі толькі дваране, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй сапраўднага стацкага саветніка.

Першапачаткова адносіўся да V класа Табелі аб рангах, а з 1737 г. быў у VI класе Табелі аб рангах, у 1809 годзе пераведзены ў IV клас.

Карабельны сакратар

Карабельны сакратар — першапачаткова ваенна-марскі, затым грамадзянскі чын XI класа ў «Табелі аб рангах». Да канца XVIII ст. перастаў прысвойвацца і быў скасаваны ў 1834 годзе.

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Сапраўдны стацкі саветнік

Сапраўдны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — грамадзянскі чын IV класа ў Табелі аб рангах у Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў права на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына сапраўднага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 было 3113 сапраўдных стацкіх саветнікаў. Чын Стацкі саветнік скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10(23) лістапада 1917 аб знішчэнні саслоўяў і чыноў.

Сапраўдны тайны саветнік

Сапраўдны тайны саветнік (руск.: действительный тайный советник), грамадзянскі чын II класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад міністра. Вытворчасць у чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша высокаправасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі налічвалася 99 сапраўдных тайных саветнікаў.

Тайны саветнік

Тайны саветнік (руск.: тайный советник) — грамадзянскі чын III (у 1722—1724 — IV) класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад таварыша міністра. Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі было 553 тайныя саветнікі.

Фендрык

Фендрык, (ад ням.: Fähnrich - сцяганосец) — вайсковы чын XIV класа ў пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках у Расіі і XII класа ў гвардыі. Заменены ў 1730 г. на чын прапаршчыка. Даваў права на нашчадкавае дваранства (у грамадзянскай службе нашчадкавае дваранства набывалася чынам VIII класа - калежскі асесар, а чын калежскага рэгістратара - XIV клас, даваў права толькі на асабістае дваранства).

Штабс-капітан

Штабс-капітан — вайсковая пасада ў арміі Вялікага княства Літоўскага, званне ў арміі Расійскай імперыі, і іншых дзяржаў.

У арміі Вялікага княства Літоўскага пасада штабс-капітана існавала толькі ў пяхоце і артылерыі "цуг-капітан". У кавалерыі штабс-капітану адпавядала пасада "штабс-ратмістр". .

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.