Ізабела I

Ізабела І (22 красавіка 145126 лістапада 1504) — была каралевай Кастыліі і Леона з дынастыі Трастамара. Яна і яе муж, Фердынанд II Арагонскі, заклалі падмуркі палітычнага аб'яднання Іспаніі, якое завяршылася ў часы кіравання іхняга ўнука, Карла V, імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

Папа Аляксандр VІ надаў Фердынанду ды Ізабеле тытул Каталіцкіх манархаў (ісп.: Los Reyes Católicos). Па-іспанску каралева таксама вядомая пад імем Isabel la Católica.

Акрамя іншага кіраванне Ізабелы і Фердынанда стала вядома выгнаннем яўрэяў з Іспаніі, і пераўтварэннем інквізіцыі ў магутную ўстанову, ахвярамі якой па-большасці сталі каталікі з яўрэйскім альбо маўрскім радаводам. Нягледзячы на гэта Ізабела сама, як і шмат хто з іберыйскага дваранства, мела продкаў-яўрэяў[Крыніца?].

Ізабела I Кастыльская
Isabel I la Católica
IsabellaofCastile03
Coat of Arms of Isabella of Castile as Princess of Asturias

каралева Кастыліі і Леона
з 1474 кароль Кастыліі
Папярэднік: Энрыке IV
Пераемнік: Хуана I Вар'ятка
 
Веравызнанне: каталіцтва
Дынастыя: Дынастыя Трастамара
Маці: Ізабела Партугальская
Муж: Фердынанд II Арагонскі
 
Аўтограф:
Isabel firma
 

Біяграфія

Ізабела нарадзілася ў Мадрыгал дэ лас Альтас Торэс, Іспанія, 22 кастрычніка 1451 года. Яе брат, Альфонса, нарадзіўся тры гады пазней за яе. Па смерці бацькі Ізабелы, Хуана II, у 1454 годзе, яе найшмат больш старэйшы зводны брат Энрыке ІV стаў каралём. Як толькі ён уступіў на трон, ён ізаляваў сваіх зводных брата і сястру ў Сеговіі, а мачаху ў Арэвала. Энрыке ІV, які не меў шлюбных стасункаў са сваёй першай жонкай, Бланкай Наварскай, з-за чаго гэты шлюб быў ануляваны, ізноў ажаніўся, гэтым часам на Жуане Партугальскай, каб мець уласных дзяцей. Яго жонка нарадзіла дзіця, Хуану, прынцэсу Кастыльскую. Калі Ізабеле споўнілася 10 гадоў, яна і яе брат былі выкліканы да каралеўскага двара для больш пільнага кантролю. Падчас Бургасскай маніфестацыі кастыльская знаць выдвінула ўмовы каралю — Альфонса, брат Ізабелы, павінен стаць спадчынікам каралеўства. Энрыке пагадзіўся пры ўмове, што Альфонса возьме ў жонкі яго дачку Хуану, але неўзабаве перадумаў.

Знаць, маючы кантроль над Альфонса і сцвярджаючы, што ён адзіны законны спадчынік кароны, сутыкнуліся з войскам Энрыке ІV ў бітве пры Альмеда ў 1467 годзе. Бітва скончылася ў нічыю. Праз год, Альфонса памёр ва ўзросце 14 гадоў, і Ізабела стала надзеяў узбунтаванай знаці. Нягледзячы на шматлікія спробы Ізабела адмовілася ўзначаліць дваранства і прызнала Энрыке ІV каралём, які, у сваю чаргу, прызнаў Ізабелу законнай спадчыніцай, замест Хуаны, бацькоўства над якой было пад сумневам. У 1475 годзе Хуана выйшла замуж за свайго дзядзьку, караля Партугаліі, але іх шлюб быў ануляваны Папай Рымскім з прычыны блізкага радства. Энрыке спрабаваў выдаць замуж Ізабелу па сваім выбары, але яна адхіліла ўсе яго прапановы. Замест іх яна абрала Фердынанда, спадчыніка арагонскае кароны. Яны ажаніліся 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе.

Энрыке IV памёр 10 снежня 1474 года. Ізабела дзейнічала хутка і разам з Фердынандам пачала рэарганізацыю каралеўскага двара. Тым часам Альфонса V, кароль Партугаліі, перайшоу мяжу і абвясціў Хуану, прынцэсу Кастыльскую, на якой ён папярэдне ажаніўся, законнай каралевай Кастыліі. Пачалася вайна за кастыльскую спадчыну. Фердынанд здолеў адбіць уварванне ў бітве пры Тора ў 1476 годзе. На працягу наступных чатырох гадоў Ізабела і Фердынанд прывялі да пакоры ўсе мяцежныя гарады, крэпасці і цэнтры ўлады, якія ўзніклі з цягам часу. У 1479 годзе памёр бацька Фердынанда, што зрабіла каралеўскую пару кіраўнікамі Арагона. У 1480 годзе Фердынанд і Ізабела склікалі Картэсы ў Таледа, дзе, пад іх кіраўніцтвам і кантролем, пяць каралеўскіх саветнікаў і 34 грамадскіх прадстаўнікоў выпрацавалі кодэкс законаў і эдыктаў, якія сталі падмуркам юрыдычнай сістэмы будучай Іспаніі, стварыўшы цэнтралізаваную ўладу і ўмовы для эканамічнай і юрыдычнай рэабілітацыі краіны. Часткай гэтых рэформаў стала стварэнне Інквізіцыі, якую Ізабела і Фердынанд разглядалі як яшчэ адзін інструмент для аб'яднання краіны. У 1483 годзе Томас Тарквемада стаў першым вялікім інквізітарам Іспаніі ў Севільі.

La Rendición de Granada - Pradilla
Капітуляцыя Гранады. 1492 год. паводле Ф. Падылья: Баадбіль перад Фердынандам і Ізабелай.

Напэўна, самым важным годам за ўвесь час кіравання Ізабелы стаў 1492, які знакаміты капітуляцыяй Гранады і завяршэннем Рэканкісты, экспедыцыяй Хрыстафора Калумба і выгнаннем яўрэяў з Іспаніі.

Ізабела і яе муж Фердынанд прынялі ад Папы Аляксандра VІ тытул Каталіцкіх манархаў нягледзячы на тое, што сама Ізабела з вялікім незадавальненнем ставілася да грамадскай палітыкі Папы Аляксандра. У гэты жа час Ізабела і Фердынанд пачалі палітыку духоўнага аб'яднання Іспаніі, намагаючыся прывесці краіну да адной рэлігіі - рымскага каталіцызму. Як частка гэтага працэсу Інквізіцыя атрымала статус сацыяльнага і рэлігійнага інстытута з вялікім уплывам на ўсю Іспанскую гісторыю. Як вынік паўстання 1499 года Гранадская дамова была скасаваная ў 1502 годзе, і мусульмане краіны былі пастаўленыя перад выбарам - хрышчэнне альбо выгнанне. Каля 200 тысяч яўрэяў пакінулі каталіцкую манархію і пасяліліся ў атаманскіх уладаннях, дзе стаўленне да іўдаізму было найшмат больш лепшым.

У апошнія гады Ізабелы Франсіска Хіменес дэ Сіснерас, спавядальнік Ізабелы, стаў архібіскупам Таледа і канцлерам каралеўства. Ён стаў ключавой фігурай у рэабілітацыі рэлігійных інстытутаў Іспаніі, заклаўшы падмуркі будучай Конррэфармацыі. У якасці канцлера, ён канцэтраваў у сваіх руках усё больш і больш улады і паўнамоцтваў.

Ізабела і яе муж стварылі імперыю і ў апошнія гады свайго кіравання былі занятыя палітыкай і адміністрацыяй. Абодвы Каталіцкія Манархі былі занепакоеныя пытаннем спадкаемства і прыклалі шмат намаганняў, каб прывязаць Іспанскую карону да іншых кіруючых дынастый Еўропы. У палітычным сэнсе ўсе іхнія перамовы, якія тычыліся шлюбаў іх дзяцей, былі скіраваныя на ізаляцыю асноўнага канкурэнта Іспаніі - Францыі, і аб'яднанне Іберыскага паўвострава. Да пачатку 1497 года ўсе часткі мазаікі, здавалася б, былі на сваім месцы: кронпрынц Хуан, ажаніўся на Маргарыце Аўстрыйскай, такім чынам устанавіўшы сувязі з Габсбургамі. Старэшая дачка Ізабелы, інфанта Ізабела, выйшла замуж за караля Партугаліі Мануэля І, а інфанта Хуана выйшла замуж за яшчэ аднаго Габсбургскага прынца, Філіпа Бургундскага. Аднак планы Ізабела наконт сваіх дзяцей не спраўдзіліся - прынц Хуан памёр наўзабаве пасля свайго вяселля. Каралева Партугаліі Ізабела памерла пры родах, а яе сын, Мігель, двумя гадамі пазней. Тытулы і ўладанні Ізабелы пасля яе смерці перайшлі да яе другой дачкі, Хуаны Вар'яткі. Ізабела памёрла ў Медзіна-дэль-Кампа ў 1504 годзе і была пахавана ў Гранадзе ў каралеўскім склепе.

Гл. таксама

  • Ісабеліна — архітэктурны стыль, названы ў гонар каралевы.

Зноскі

  1. Isabella I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Isabella I of Castile // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11863982X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

22 красавіка

22 красавіка — сто дванаццаты (сто трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Ізабела I Армянская

Забель (арм.: Զապել) вядомая таксама як Ізабела Рубінян і Ізабель (27/25 студзеня 1216/1217 — 23 студзеня 1252) — другая каралева Кілікійскага армянскага царства, дзясяты кіраўнік Кілікійскай Арменіі. Паходзіла з роду Рубінян (Рубенідаў).

Ізабела Арагонская

Ізабела Арагонская:

Ізабела Арагонская (1247–1271), каралева Францыі, жонка караля Філіпа III

Ізабела Арагонская (1305–1330), каралева Германіі, жонка Фрыдрыха III

Ізабела Арагонская (1380—1424), дачка Педра IV Цырымоннага, караля Арагона, жонка графа Ургела

Ізабела Арагонская (1409—1443), дачка папярэдняй, жонка Педру, герцага Каімбры

Святая Ізабела Партугальская, інфанта Арагона, каралева Партугаліі

Ізабела Арагонская, герцагіня Міланская, жонка Джан Галеаца Сфорца

Ізабела I Каталіцкая, каралева Кастыліі, жонка караля Арагона Фернанда II

Ізабела Астурыйская (1470–1498), дачка папярэдняй, жонка караля Партугаліі Мануіла I

Ізабела Клара Яўгеній, дачка Філіпа II

Ізабела II, каралева Іспаніі

Ізабела Астурыйская (1851–1931), дачка папярэдняй

Ізабела Астурыйская

Ізабела Астурыйская (парт.: Isabel de Aragão e Castela; 2 кастрычніка 1470 — 24 жніўня 1498) — каралева Партугаліі, старэйшая дачка караля Арагона Фердынанда II і каралевы Кастыліі Ізабелы I, шлюб якіх прывёў да аб'яднання Іспаніі ў адзіную дзяржаву.

Ізабела Партугальская

Інфанта Ізабела Партугальская (парт.: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон — 1 мая 1539, Таледа) — дачка караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У шлюбе з імператарам Карлам V — імператрыца Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралева-кансорт Кастыліі і Арагона.

Генрых II (граф Шампані)

Генрых Шампанскі (29 ліпеня 1166 — 10 верасня 1197) — граф Шампані (Генрых II, 1181—1197), кароль Іерусаліма (Генрых I, 1192—1197), хоць ён ніколі не выкарыстоўваў тытул «кароль».

Кацярына Арагонская

Кацярына Арагонская (ісп.: Catalina de Aragón y Castilla; Catalina de Trastámara y Trastámara, англ.: Catherine of Aragon, ужывалася таксама напісанне Katherine альбо Katharine; 16 снежня 1485 — 7 студзеня 1536) — дачка заснавальнікаў іспанскай дзяржавы Фердынанда Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай, першая жонка караля Англіі Генрыха VIII Цюдара, маці каралевы Марыі I. Пасля дваццаці чатырох гадоў шлюбу, з-за адсутнасці спадчыннікаў мужчынскага полу, Генрых настаяў на скасаванні шлюбу з Кацярынай. Гэты крок стаў адной з прычын канфлікту Генрыха з папам рымскім, разрыву з Рымска-каталіцкай царквой і Рэфармацыі ў Англіі.

Крысціна Дацкая

Крысціна Дацкая (1521, Нюбарг ці Капенгаген — 1590, Алесандрыя ці Тартона) — дацкая прынцэса. У першым шлюбе з 1533 па 1535 насіла тытул герцагіні Міланскай, а ў другім з 1541 па 1559 — герцагіні Латарынгіі.

Левон II

Лево́н II (арм.: Լեւոն Բ Մեծագործ, фр.: Léon II; 1150—1219) каранаваны як Левон I — першы цар Кілікійскай Арменіі з армянскай дынастыі Рубенідаў, кіраваў з 1187 па 1219. Кіраванне Левона II супала з часам трэцяга паходу крыжакоў пад правадырствам Фрыдрыха I Барбаросы. Яго сучаснікам была іншая буйная фігура гэтай эпохі — Салах ад-Дзін.

Падчас кіравання Левона Вялікага, Кілікія перажыла эпоху эканамічнага і культурнага росквіту, з'яўляючыся адной з самых значных хрысціянскіх краін на Блізкім Усходзе. Такія сусветныя сілы як Свяшчэнная Рымская імперыя, папства і нават Абасідскі халіф супернічалі за ўплыў над Кілікіяй. Кожны імкнуўся стаць першым, хто прызнае прынца Кілікіі Левона II законным каралём. У выніку, 6 студзеня 1198 года ў горадзе Тарс ён быў каранаваны і абвешчаны царом і Германскай і Візантыйскай імперыямі. На каранацыі Левона II прысутнічалі прадстаўнікі і хрысціянскіх і некалькіх мусульманскіх краін, такім чынам падкрэсліваўшы значнае становішча, якое набыла Кілікія.

Марыя I Цюдар

Мары́я І Цю́дар, або Марыя Крывавая (18 лютага 1516, Грынвіч — 17 лістапада 1558, Лондан) — англійская каралева з 1553 года.

Марыя Арагонская

Марыя Арагонская (ісп.: María de Aragón y Castilla, парт.: Maria de Aragão e Castela; 1482—1517) — другая жонка Мануэля I Партугальскага, маці Жуана III і Энрыке. Была каралевай-кансортам Партугаліі з 1500 гады да сваёй смерці. Дачка Ізабелы Кастыльскай і Фердынанда II Арагонскага.

Рэканкіста

Рэканкіста (ісп. і парт. ісп.: Reconquista, адваёўванне) — працэс заваявання маўрытанскіх каралеўстваў на Пірэнейскім паўвостраве хрысціянамі, а таксама, у шырокім разуменні, наступныя ганенні і прымусовае хрышчэнне мусульман і іудзеяў. Хрышчоных маўраў звалі «Марыскі», а хрышчоных іудзеяў — «Мараны». Функцыя прымусу да хрышчэння і сачэння за тым, каб новазвернутыя хрысціяне не вызнавалі свае ранейшыя культы, была ўскладзена на інквізіцыю. Хрышчоныя марыскі і мараны (калі яны пазней не былі спаленыя па абвінавачваннях у звароце да ранейшай веры) у Іспаніі растварыліся бясследна. У Партугаліі жа нашчадкі хрышчоных яўрэяў, з'яўляючыся каталікамі, тым не менш захоўваюць сваю самасвядомасць. У цяперашні час гэта, галоўным чынам, людзі з заможных слаёў насельніцтва, якія пражываюць у раёне горада Порту. Іх можна адрозніць ад астатняга насельніцтва Партугаліі па характэрных прозвішчах.

Рэканкіста пачалася ў раёне Кавадонгі сённяшняй Астурыі, якая адзіная не была заваявана маўрамі. Яе ініцыяваў князь Пелаё у 722. Рэканкіста ішла з пераменным поспехам, што звязана з тым, што феадальныя звады прымушалі хрысціянскіх уладароў дужацца адзін з адным і са сваімі васаламі. Здараліся і відавочныя няўдачы, напрыклад бітва пры Аларкосе. Скончылася рэканкіста ў 1492, калі Фердынанд II Арагонскі і Ізабела I Кастыльская выгналі апошняга маўрытанскага ўладара з Іберыйскага паўвострава. Яны аб'ядналі большую частку Іспаніі пад сваёй уладай (Навара была ўключана ў склад Іспаніі ў 1512).

Барацьба супраць маўраў, зрэшты, не ўтрымлівала хрысціянскія каралеўствы ад дужання адно з адным або заключэнняў часовых саюзаў з ісламскімі ўладарамі. Маўрытанскія каралі часта мелі хрысціянскіх жонак або маці. Пазней у Кастыліі было досыць ваеннай моцы заваяваць апошняе каралеўства Гранаду, але яна доўга аддавала перавагу замест гэтага атрымліваць даніну. Гандаль праз Гранаду складаў галоўны шлях афрыканскага золата ў сярэдневяковую Еўропу.

У час Крыжовых паходаў барацьба супраць маўраў успрымалася як бітва за ўвесь хрысціянскі мір. Рыцарскія ордэны, такія як тампліеры, былі створаныя для барацьбы з маўрамі, а Папы Рымскія заклікалі еўрапейскіх рыцараў да барацьбы на Іберыйскім паўвостраве. Існуе шырокая арабская літаратура, якая апісвае выгнанне арабскага насельніцтва паўвострава, якое яны лічылі (і лічаць) сваёй радзімай. У цяперашні час у асяроддзі мусульманскіх экстрэмістаў, асабліва арабскіх (Усама бэн Ладэн), распаўсюджана перакананне, што з хрысціянскімі заваяваннямі мусульманскіх зямель (у тым ліку і з акупацыяй Пірынейскага паўвострава) трэба змагацца аж да поўнага вызвалення гэтых тэрыторый і вяртання іх у мусульманскі мір.

Сеговія

Сеговія (ісп.: Segovia) — горад у Іспаніі з насельніцтвам каля 55 тысяч жыхароў. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі Сеговія ў Кастыліі і Леоне. Сеговія знаходзіцца у 90 км на паўночны захад ад Мадрыда на скалістым узвышша паміж рэкамі Эрэсма і Кламорэс. Нараўне з Таледа і Авілай гэта адзін з трох гарадоў-музеяў, размешчаных паблізу іспанскай сталіцы. З 1985 года Сеговія ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс каралёў Іспаніі

Нумарацыя іспанскіх манархаў працягвае нумарацыю каралёў Кастыліі. Афіцыйна першым, хто прыняў тытул "кароль Іспаніі", быў Філіп II.

Спіс кіраўнікоў Кастыліі

Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Кастыліі ў храналагічнай паслядоўнасці, з моманту ўтварэння графства Кастыльскага і да падзення дынастыі іспанскіх Габсбургаў.

Першапачаткова Кастылія была ўсходняй маркай Астурыі і таму, нумарацыя кастыльскіх манархаў працягвае нумарацыю астурыйскіх. У XIII стагоддзі адбылося канчатковае аб'яднанне Кастыліі з Леонам, у выніку якога ўтварылася каралеўства Кастыліі і Леона. Шлюб каралевы Ізабелы I і Фернанда II Арагонскага ў 1469 годзе паклаў пачатак аб'яднанню Іспаніі.

Таіна

Таі́на (саманазва Taino, літаральна "добрыя людзі") — аравакскае насельніцтва, карэнныя жыхары Антыльскіх астравоў.

Фердынанд II Арагонскі

Фердынанд II Арагонскі, Фердынанд Каталік (ісп.: Fernando II de Aragón y V de Castilla «el Católico», катал.: Ferran II d'Aragó «el Catòlic», па-арагонску: Ferrando II d’Aragón «lo Catolico»; 10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 1516) — быў каралём Арагона (1479—1516), Сіцыліі (1468—1516), Неапаля (1504—1516), Вaленсіі, Сардзініі і Навары, графам Барселонскім, праз сваю жонку дэ-юрэ каралём Кастыліі (1474—1504) і рэгентам і сапраўдным кіраўніком гэтай краіны з 1508 года да сваёй смерці ў імя сваёй псіхічна неўраўнаважанай дачкі Хуаны Вар’яткі.

Філіп I Прыгожы

Філіп I Прыгожы (ісп.: Felipe I de Habsburgo el Hermoso; 22 ліпеня 1478, Бругэ — 25 верасня 1506, Бургас) — герцаг Бургундыі пад імем Філіп IV (з 1482 года) і кароль-кансорт Кастыліі пад імем Філіп I (з 1504 года), першы прадстаўнік дынастыі Габсбургаў на іспанскім прастоле.

Хуана I Вар’ятка

Хуана I (ісп.: Juana I de Castilla; 6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555), якую празвалі Хуана Вар’ятка (ісп.: Juana La Loca) была каралевай Кастыліі і Леона і маці імператара Карла V. Хуана была другой дачкой Фердынанда II, караля Арагона і Ізабелы I, каралевы Кастыліі. Яна нарадзілася ў Таледа ў 6 дзень лістапада 1479 года.

Ізабела I — продкі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.