Іерусалім

Іерусалім (іўр.: יְרוּשָׁלַיִם Ерушалаім, араб. أورشليم القدس‎‎ Урашалім аль-Кудс) — горад на Блізкім Усходзе, фактычная сталіца Ізраіля і абвешчаная сталіца Палесціны (міжнародная супольнасць не прызнае прыналежнасці горада ніводнай краіне альбо прызнае прыналежнасць заходняй частцы Ізраілю, а ўсходняй - Палесціне; з часоў Шасцідзённай вайны горад цалкам кантралюецца ізраільскімі ўладамі). Старажытны горад Палесціны, размешчаны на паўпустынным пласкагор'і на захад ад Мёртвага мора і р. Іардан. Прамысловы, гандлёвы, фінасавы, навуковы і культурны цэнтр Ізраіля, паводле пастановы (1950) урада сталіца дзяржавы, месца знаходжання ўрада і парламента.. Рэлігійны («свяшчэнны») цэнтр іудзеяў, хрысціян і мусульман.

Горад
Іерусалім
іўр.: יְרוּשָׁלַיִם, араб. أورشليم القدس‎‎
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг Герб
Jerusalem infobox image
Краіна
Каардынаты
31°47′ пн. ш. 35°14′ у. д.
Мэр
Нір Баркат
Заснаваны
XLV стагоддзе да н.э.
Плошча
  • 125,42 км²
Вышыня цэнтра
754 м
Насельніцтва
933,113 чалавек (2012)
Часавы пояс
UTC+2
Тэлефонны код
+972 2
Паштовыя індэксы
91000–91999[1]
Афіцыйны сайт
jerusalem.muni.il
(англ.) (руск.) (ар.) 
Іерусалім на карце Ізраіля
Іерусалім (Ізраіль)
Іерусалім

Статус Іерусаліма

Як Ізраіль, так і Палесцінская аўтаномія лічаць Іерусалім сваей сталіцай, не прызнаючы правоў за драгой стараною. Ізраільскі суверэнітэт афіцыйна не быў прызнаны ААН і значнай часткай сусветнага згуртавання. Органы ўлады Палесцінскай аўтаноміі ніколі не знаходзіліся ў Іерусаліме.

Статус Іерусаліма — прадмет гарачых дыскусій. Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН № 181 ад 29 лістапада 1947, вядомая пад назвай “Рэзалюцыя аб падзеле Палесціны”, прадугледжвала, што сусветная супольнасць возьме пад свой кантроль горад пасля сканчэння брытанскага мандата (15 мая 1948).

У 1950 Ізраіль аб'яўляе Іерусалім сваею сталіцай. У Іерусаліме знаходзіцца Кнессэт (ізраільскі парламент), а таксама ўсе дзяржаўныя і ўрадавыя ўстановы Ізраіля. У 19481967 горад быў акупаваны Іарданіяй, таму статус сталіцы распаўсюджваўся толькі на заходнюю частку горада.

Пасля пабеды ў Шасцідзеннай вайне 1967 Ізраіль атрымаю кантроль над усім Іерусалімам.

Законам аб Іерусаліме 30 ліпеня 1980 Ізраіль абвясціў Іерусалім сваю адзінай і непадзельнай сталіцай.

ААН не прызнай аднабаковай анексіі Усходняга Іерусаліма. Пасля таго, як 15 жніўня 2006 урад Коста-Рыкі абвясціў аб пераносе свайго пасольства з Іерусаліма ў Тэль-Авіў, а 25 жніўня ўрад Сальвадора ўзяў прыклад з Коста-Рыкі, ў Іерусаліме не засталося ніводнай дыпламатычнай місіі замежнай дзяржавы. Амаль усе краіны размяшчаюць свае пасольствы ў Вялікім Тэль-Авіве, за выключэннем Балівіі і Парагвая, чые пасольствы размяшчаюцца ў прыгарадзе Іерусаліма Мавасерэт-Цыён. Кангрэс ЗША яшчэ ў 1995 прыняў пастанову аб пераносе пасольства ў Іерусалім, аднак урад ЗША доўгі час адкладваў выкананне гэтага рашэння. На цяперашні час пасольства ЗША знаходзіцца ў Тэль-Авіве, аднак у Іерусаліме знаходзіцца Генеральнае Консульства ЗША.

Ва Усходнім Іерусаліме знаходзяцца консульства ЗША і некаторых іншых краін, якія ажыццяўляюць кантакты з Палесцінскай аўтаноміяй. У 2017 Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля. Акрамя таго, ён даў старт падрыхтоўцы па пераносе пасольства ЗША з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Рашэнне Трампа не падзялілі лідары шэрага еўрапейскіх краін, прадстаўнікі арабскіх краін строга раскрытыкавалі гэта рашэнне[2].

Гісторыя

Iерусалім — адзін з самых старажытных ханаанскіх гарадоў (III тыс. да н.э.). У пач. Х ст. заваяваны Давідам, які зрабіў яго рэлігійным і палітычным цэнтрам сваёй дзяржавы (адсюль вызначэнне Iерусаліма як горада Давідава). Росквіт Iерусаліма адбыўся пры цару Саламоне (пабудаваны храм). Пасля падзелу дзяржавы Iерусалім — сталіца Іўдзейскага царства. У 586 (587?) да н.э. зруйнаваны Навухаданосарам II. Адбудаваны яўрэямі пасля вяртання з Вавілонскага палону. 3 538 да н.э. сталіца персідскай правінцыі. Пасля заваявання Персіі Аляксандрам Македонскім і распаду яго дзяржавы пад уладай Пталамеяў, з 198 да н.э.Селеўкідаў. 3 141 да н.э. сталіца дзяржавы Махавеяў. У 70 н.э. зруйнаваны рымскім імператарам Цітам. У IV ст. пры імператару Канстанціне свяшчэнны цэнтр хрысціян. 3 395 пад уладай Візантыі. Пасля арабскага заваявання (638) — свяшчэнны цэнтр мусульман. У 1099 захоплены крыжаносцамі, стаў месцам паломніцтва хрысціян. У 1173 Iерусалім наведала Ефрасіння Полацкая. У 1187 горад заваяваны егіпецкім султанам Салах-ад-Дзінам. 3 1517 у складзе Асманскай імперыі. У 1917 захоплены брытанскімі войскамі. У 1920—48 адміністрацыйны цэнтр брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціны. Паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН ад 29.11.1947 Iерусалім павінен быў стаць самастойнай адміністрацыйнай адзінкай пад кіраваннем ААН. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948—49 быў падзелены на 2 часткі: усходняя адышла Іарданіі, заходняя — да Ізраіля. У 1950 урад Ізраіля аб'явіў яго сталіцай краіны. У выніку ізраільска-арабскай вайны 1967 Ізраіль захапіў увесь Iерусалім і ў ліпені 1980 абвясціў яго «вечнай і непадзельнай сталіцай» Ізраіля.

Прамысловасць

Вядучыя галіны прамысловасці: паліграфічная, лёгкая, харчовая. Развіты гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, фармацэўтычная, шкляная, радыётэхнічная прамысловасць, апрацоўка алмазаў. Розныя рамёствы.

Геаграфія

Jerusalem panorama early twentieth century2
Іерусалім напачатку 20 стагоддзя

Іерусалім размешчаны на паўднёвых адгор'ях плато ў Іўдзейскіх гарах, якія ўключаюць у сябе Аліўкавую гару (на ўсходзе) і гару Скопус (на паўночным-сходзе). Вышыня старога горада складае каля 760 метраў. Увесь Іерусалім акружаны далінамі і высушанымі рэчышчамі рэк. Даліны Кідрон, Эном і Тырапаэон перасякаюцца ў раёне на поўдзень ад Старога горада Іерусаліма. Даліна Кідрон ляжыць да ўсходу ад Старога горада, Аліўкавая гара аддзяляе яе ад уласна горада. Уздоўж паўднёвага боку старога Іерусаліма размяшчаецца даліна Эном, якая вядома па біблейская эсхаталогіі «Геена вогненая» альбо пекла. Даліна Тырапаэон пачынаецца на паўночным захадзе паблізу Дамаскай брамы і цягнецца далей на паўднёвы ўсход праз цэнтр старога горада да сажалкі Сілоэм, дзе падзяляецца на дзве часткі, каля двух узгоркаў ля храмавай гары на ўсходзе, і на астатняй частцы горада на захадзе (ніжняя і верхняя частка горада была апісана Іосіфам Флавіусам). Сёння, гэтая даліна месціць руіны, якія былі назапашаны на працягу стагоддзяў.

У біблейскія часы, Іерусалім быў акружаны лясамі мігдалаў, алівы і хвоямі. На працягу стагоддзяў войнаў і нядбайнасці, гэтыя лясы былі знішчаны. Фермеры ў рэгіёне Іерусаліма будавалі каменныя тэрасы на схілах такім чынам, каб стрымаць глебы, надаюць гарадскому ландшафту пэўную асаблівасць.

Вада заўсёды была асноўнай праблемай у Іерусаліме, аб чым сведчыць разгалінаваная сетка старажытных вадаправодаў, тунэлі, басейны і цыстэрны знаходзяцца ў горадзе. Іерусалім знаходзіцца ў 60 км на ўсход ад Тэль-Авіва і Сярэдземнага мора, а таксама ў 35 км на захад ад Мёртвага мора, які з'яўляецца самым нізкім вадаёмам на Зямлі. Суседнія гарады ёсць Віфлеем і Бейт-Джаля на поўдзень, Абу-Дыс і Маале-Адумім на ўсход, Мевасерэт Цыён на захад, і Рамала і Гіват Зееў на поўнач.

Клімат

Горад характарызуецца міжземнаморскім кліматам, з гарачым, сухім летам і мяккай вільготнай зімой. Снег як правіла выпадае раз ці два на зіму, нягледзячы на тое, што ў горадзе праходзіць вялікі снегапад кожныя тры-чатыры гады. Студзень самы халодны месяц у годзе, калі сярэдняя тэмпература складае 9,1 °C; ліпень і жнівень з'яўляюцца самымі гарачымі месяцамі, з сярэдняй тэмпературай 24,2 °C. Улетку, як правіла, ападкаў няма. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 550 мм. Дажджы маюць месца амаль выключна ў перыяд з кастрычніка па май. Іерусалім мае 3400 гадзін сонечнага надвор'я на год.

Многія галоўныя вуліцы ў Іерусаліме былі пабудаваны без уліку існавання вялікага аб'ёму гарадскога транспартага трафіку, што прывяло да перагружанасці трафіку і большага забруджвання гарадскога паветра. Прамысловае забруджванне ў межах горада з'яўляецца рэдкім, але выкіды з заводаў на ізраільскіх міжземнаморскіх узбярэжжах маюць месца быць.

Клімат Іерусаліма
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 23,4 25,3 27,6 35,3 37,2 36,8 40,6 44,4 37,8 33,8 29,4 26 44,43
Сярэдні максімум, °C 11,8 12,6 15,4 21,5 25,3 27,6 29,0 29,4 28,2 24,7 18,8 14,0 21,5
Сярэдняя тэмпература, °C 9,1 9,5 11,9 17,1 20,5 22,7 24,2 24,5 23,4 20,7 15,6 11,2 17,5
Сярэдні мінімум, °C 6,4 6,4 8,4 12,66 15,7 17,8 19,4 19,5 18,6 16,6 12,3 8,4 13,5
Абсалютны мінімум, °C −6,7 −2,4 −0,3 0,8 7,6 11 14,6 15,5 13,2 9,8 1,8 0,2 −6,7
Норма ападкаў, мм 133,2 118,3 92,7 24,5 3,2 0 0 0 0,3 15,4 60,8 105,7 554,1
Крыніца: Israel Meteorological Service

Цэнтр трох рэлігій

EPSN0080
Сцяна плачу
Dome of the Rock 4
Мячэць Аль-Акса

Іерусалім мае цалкам асаблівы статус для прыхільнікаў аўраамічных рэлігій як месца размяшчэння святынь іўдаізму, хрысціянства і іслама. Святынямі для яўрэяў з'яўляецца Храмавая гара і заходняя сцяна Іерусалімскага храмаСцяна плачу; для мусульман — мячэці на храмавай гары (рэлігійны архітэктурны комплекс Аль-Харам аль-Шарыф); для хрысціян усіх канфесій — Храм Уваскрэшэння Хрыстова і мноства цэркваў, збудаваных на месцах, дзе ступаў Ісус.

Іерусалім у іўдзействе

У яўрэйскіх традыцыйных крыныцах слова «Іерусалім» згадваецца больш за 600 разоў[3]. У 960 годзе да н.э. цар Саламон паставіў на гары Морыя Першы Храм, які быў разбураны ў 586 годзе да н.э. царом Вавілона Навухаданосарам. Вярнуўшыся з вавілонскага палону, іўдзеі збудавалі Другі Храм, які праіснаваў звыш 500 гадоў і цалкам перабудаваны царом Ірадам (у 34-7 гадах да н.э.). Іерусалімскі храм, які быў аднім з самых пышных збудаванняў свайго часу, стаў сімвалам Іерусаліма, увасабленнем яго моцы і велічы. Найвялікшая яўрэйская святыня была цалкам разбураная ў 70 годзе рымскім імператарам Цітам. У 1534 годзе ў Іерусаліме нарадзіўся Іцхак Лурыя Ашкеназі, стваральнік лурыянскай кабалы.

Іерусалім у ісламе

У 638 годзе Іерусалім быў заваяваны мусульманамі. У ісламе Храмавая гара звязана з гісторыяй пра начное ўшэсце прарока Мухамада. Незразумела, ці было гэта бачаннем, сном або з'явай чыста псіхічнай уласцівасці, вядома толькі, што Прарок быў разбуджаны і перанесены на чарадзейнай жывёліне ў Іерусалім. Над месцазнаходжаннем старажытнага іўдзейскага Храма адчыніліся нябёсы і адкрыўся шлях, які прывёў Мухамада да трона Госпада, аднак ні яму, ні яго спадарожніку, анёлу Джыбрылю (Гаўрыілу) не было дазволена ўступіць у залімітавыя вобласці. Многія не паверылі Прароку, калі ён распавёў гэту гісторыю, аднак тыя, хто былі ў Іерусаліме і ведалі, што Прарок там ніколі не бываў, сталі ў дэталях распытваць яго аб гэтым горадзе, і калі ён у дакладнасці апісаў ім гэта месца, то ўсе пераканаліся ў праўдзівасці яго слоў. Кажуць таксама, што ён сустракаўся і гутарыў з іншымі прарокамі мінулага, як Ісай (Ісус), Мусай (Майсей) і Ібрагімам (Абраамам)[4].

Іерусалім у хрысціянстве

Паводле Бібліі, у Іерусаліме адбываліся шматлікія падзеі. У прыватнасці, галоўныя з іх — Укрыжаванне Хрыстова на прылеглай да горада гары Галгофе і Уваскрасенне Гасподняе. У выніку гэтага Іерусалім лічыцца галоўным святым горадам хрысціян[5].

З сярэдзіны IV стагоддзя і да VII стагоддзя ў Іерусаліме пачынаецца эпоха візантыйскага панавання. У гэты перыяд была пабудавана вялікая колькасць кафедральных сабораў, храмаў і манастыроў па ўсёй акрузе горада. Былі адчынены тэалагічныя кафедры, семінарыі і іканапісныя школы ў самым святым для хрысціян горадзе. У прыватнасці менавіта тады было ўзведзена першае комплекснае архітэктурнае збудаванне вакол пахавальнай пячоры Труны Гасподняй, Галгофы, Каменя памазання і ўздоўж усёй вуліцы Віа Даларозы. Тады ўвесь гэты комплекс называўся «Святыя сады». На кожным святым месцы было ўзведзена па храме, кляштару ці капліцы. Так былі ўзведзены манастыры ў гонар першых хрысціянскіх мучанікаў і святых Старога Запавету: прарока Іллі, прарока Яна Хрысціцеля, святой Ганны, святога Харлампія, святога Стэфана, Брата Ісуса Хрыста святога Якава, манастыр Успення Багародзіцы, манастыр Святых Канстанціна і Алены, манастыр Сумленнага Крыжа, і многіх іншых. Таксама быў пабудаваны комплексны манастыр «Святы Мудрасці» на храмавай гары, дзе знаходзіўся разбураны Іерусалімскі храм.

З 10991187 гадах, а таксама з 1229 па 1244 гады Іерусалімам валодалі еўрапейскія крыжакі. Менавіта яны пабудавалі ў Старым горадзе большасць цэркваў і храмаў і значна перабудавалі тыя, што ўжо былі ў тых месцах, якія звязаны з біблейскімі падзеямі. У 1173 годзе ў Іерусаліме памерла Ефрасіння Полацкая. Пасля кананізацыі яна стала лічыцца заступніцай Полацка, а пазней і ўсёй Беларусі[6].

Адмова Асманскай імперыі даць права Расіі распараджацца хрысціянскімі храмамі ў Іерусаліме і Віфлееме паслужыла падставай да Крымскай вайны[7].

Насельніцтва

На працягу апошніх ста гадоў перад стварэннем дзяржавы Ізраіль яўрэі складалі большасць насельніцтва Іерусаліма:

  • Паводле дадзеных за перыяд Брытанскага мандата, размеркаванне насельніцтва Іерусаліма было наступным: 60% — іўдзеі, 20% — мусульмане, 20% — хрысціяне.
  • У 1961 годзе насельніцтва горада складалася з 72% іўдзеяў, 22% мусульман і 5% хрысціян.
  • На 2006 год у Іерусаліме пражываюць 729 900 жыхароў, з якіх 65% — іўдзеі, 32% - мусульмане, 2% - хрысціяне.

Усходні Іерусалім

Arabic buildings, Mount of Olives, Jerusalem
Арабскі квартал

У адпаведнасці з планам ААН па падзеле Палесціны (ад 1947 года), Іерусалім павінен быў стаць міжнароднай тэрыторыяй. У 1950 годзе Усходні Іерусалім быў анексаваны Іарданіяй[8], аднак гэту анексію прызналі толькі Вялікабрытанія, Пакістан і СССР.

Пасля ўсталявання кантролю ў ходзе Шасцідзённай вайны ў 1967 годзе над Усходнім Іерусалімам і Старым горадам Ізраіль распаўсюдзіў свой ​​суверэнітэт на ўсю тэрыторыю Іерусаліма. Усім жыхарам было прапанавана ізраільскае грамадзянства; спачатку большасць з іх адмовілася ад гэтага, спадзяючыся на вяртанне пад уладу Іарданіі, але з цягам часу многія яго прынялі. У 1980 годзе Ізраіль аб'яднаў Заходні і Усходні Іерусалім у адміністрацыйным стаўленні і абвясціў увесь горад цалкам сталіцай Ізраіля. Савет бяспекі ААН у сваёй «рэзалюцыі 478», аднак, не прызнала гэты ўчынак законным. Тэрыторыя Усходняга Іерусаліма ўключана ў Іерусалімскую выбарчую акругу ў Палесцінскі Заканадаўчы Савет — парламент Палесцінскай аўтаноміі.

Стары горад

Пад Старым горадам маецца на ўвазе гістарычная частка Іерусаліма, якая акружана сцяной. Менавіта тут адбываліся ўсе гістарычныя падзеі, звязаныя з Іерусалімам, і тут знаходзяцца практычна ўсе гістарычныя месцы горада, у тым ліку святыя месцы трох сусветных рэлігій.

Стары горад гістарычна падзелены на яўрэйскую, армянскую, хрысціянскую і мусульманскую часткі. У ходзе распачатай у 2000 годзе інтыфады Аль-Акса, якая праходзіць пад мусульманскімі лозунгамі, арабы-хрысціяне на Заходнім беразе ракі Іардан падвяргаюцца пераследу з боку палесцінскіх тэрарыстычных арганізацый, што спарадзіла іх масавую эміграцыю, у тым ліку і са Старога горада.

Транспарт

У 1892 годзе да Іерусаліма была праведзена чыгуначная лінія, якая звязала яго з Яфай. Лінія была зачынена ў 1998 годзе, і на працягу некаторага часу Іерусалім заставаўся без чыгуначнага злучэння. 9 красавіка 2005 года ўчастак лініі паміж Іерусалімам і Бейт-Шэшэмам быў адчынены зноў. У цяперашні час Іерусалім звязаны прамым чыгуначным паведамленнем з Тэль-Авівам.

Гарады-браты

Гл. таксама

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.135—136. ISBN 5-343-00151-3.
  • Я познаю мир: Дет. энцикл.: Страны и народы: Азия, Америка, Австралия, Африка/Авт.-сост. Л.А.Багрова; Под общ. ред. О.Г.Хинн; - М.: ООО «Фирма «Издательство АСТ», 1999 — 592 с.

Заўвагі

  1. http://www.geopostcodes.com/Jerusalem
  2. zviazda.by
  3. Гістарычныя факты пра Іерусалім. messianicministry.info
  4. Мухамад. Ноч узнясення.
  5. Іерусалім у хрысціянстве і ісламе.
  6. Еўфрасіня Полацкая
  7. Крымская вайна 1853—1856 гадоў.
  8. Фрагмент карты паўднёва-заходняй Азіі з Атласу Свету (СССР, 1982)
  9. Online Directory: Israel, Middle East. Sister Cities International.
  10. Jumelage. Fes city.
  11. Иерусалим и Баку наладят постоянный обмен информацией. IzRus - новости русского Израиля

Спасылкі

1950

Год, які выкарыстоўваецца ў якасці нулявога года для адліку часу («ххх гадоў назад») ў археалогіі, геалогіі і іншых навуковых дысцыплінах.

I стагоддзе да н.э.

1 стагоддзе да н.э. пачалося 1 студзеня 100 года да н.э. і скончылася 31 снежня 1 года да н.э.

XI стагоддзе

XI стагоддзе пачалося 1 студзеня 1001 года і скончылася 31 снежня 1100 года.

Ізраіль

Ізраіль (іўр.: ישראל), афіцыйная назва — Дзяржава Ізраіль (іўр.: מדינת ישראל, араб. دولة اسرائيل‎‎) — дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Азіі. Насельніцтва, паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Ізраіля на чэрвень 2017 года, складала 8 704 400 чалавек, тэрыторыя — 22.072 км². Займае 97-е месца ў свеце па колькасці насельніцтва і 147-е па тэрыторыі.

Сталіца — Іерусалім. Дзяржаўныя мова — іўрыт.

Унітарная дзяржава, дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. У сакавіку 2009 года пасаду прэм’ер-міністра заняў Біньямін Нетаньяху. Ізраіль падзяляецца на 6 адміністрацыйных акруг.

Размешчаны на Блізкім Усходзе, каля ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. На поўначы мяжуе з Ліванам, на паўночным усходзе — з Сірыяй, на ўсходзе — з Іарданіяй і тэрыторыяй Заходняга берага ракі Іардан, на паўднёвым захадзе — з Егіптам і сектарам Газа.

Індустрыяльная краіна з эканомікай, што дынамічна развіваецца. Аб’ём ВУП за 2012 склаў 257,621 мільярда долараў ЗША (каля 33 450 долараў ЗША на душу насельніцтва). У першай палове 2010-х гадоў золатавалютныя рэзервы выраслі на 27,7 % (да 90,58 мільярда долараў ЗША). Ізраіль мае найвышэйшы ўзровень жыцця сярод усіх краін Блізкага Усходу. У спісе краін па ІРЧП (спіс краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН, 2013 год) знаходзіўся на 16-м месцы ў свеце: індэкс 0,900. Грашовая адзінка — новы ізраільскі шэкель (асераднёны курс у 2012 годзе — 3,8 шэкеля за 1 долар ЗША).

Дэкларацыя Незалежнасці была абвешчана 14 мая 1948 года (5 іяра 5708 года) на падставе рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) № 181, прынятай 29 лістапада 1947 года (гл. «План ААН па падзеле Палесціны beru»). Дзень незалежнасці, як і шэраг іншых дат, адзначаецца ў Ізраілі па яўрэйскім календары, таму ў розныя гады яму адпавядаюць розныя даты грыгарыянскага календара.

Згодна з Дэкларацыяй Незалежнасці, Ізраіль з’яўляецца яўрэйскай дзяржавай. У той жа час Ізраіль з’яўляецца шматнацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавай, дзе, разам з яўрэямі, роўныя правы маюць і ўсе іншыя этнічныя групы, па-за залежнасці ад веравызнання: арабы-мусульмане, арабы-хрысціяне, друзы beru, бедуіны, самарыцяне, армяне, чаркесы beru і іншыя. У прыватнасці, друзскія і бедуінскія дэпутаты, арабскія партыі і дэпутаты прадстаўлены ў кнэсеце. Ізраіль адрозніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасцю. Асноўнае насельніцтва краіны — 75,4 % — яўрэі, 20,6 % — арабы, 4 % — іншыя.

Ісус Хрыстос

Ісу́с Хрысто́с, Е́зус Хры́стус (іўр.: ישוע або́ יהשוה стар.-грэч.: Ἰησοῦς Χριστός, лац.: Iesus Christus, каля 4 г. да н.э. — каля 30 г. н.э.) — цэнтральная постаць хрысціянства, Богачалавек, большасць хрысціянскіх дэнамінацый лічыць Яго Бо́жым Сы́нам, у Якім спалучаны Боская (як Бог-Сын ён — другая асоба Тройцы) і чалавечая (народжаны ад Марыі) прыроды. Паводле Новага Запавету, добраахвотна прыняў пакутніцкую смерць, каб выкупіць людскія грахі. Адсюль розныя эпітэты і імёны Ісуса Хрыста — Збавіцель, Сын Чалавечы, Сын Божы і інш..

Хрысціянская царква лічыць Ісуса Хрыста заснавальнікам свайго веравызнання. Апісанне жыцця і вучэння Ісуса выкладзена ў тэкстах кананічных Евангелляў ад Мацвея, Марка, Лукі і Яна. Згодна Бібліі Ісус нарадзіўся ў палесцінскім горадзе Віфлееме ў часы валадарства рымскага імператара Аўгуста, ва ўзросце каля 30 гадоў сабраў вакол сябе 12 вучняў-апосталаў, з якімі хадзіў па Палесціне, прапаведуючы Сваё вучэнне і творачы цуды (уваскрэсенне памерлых, хаджэнне па вадзе, насычэнне тысяч людзей пяццю хлябамі, лячэнне псіхічнахворых і інш.). У Іерусаліме Яго вучань Іуда прадаў свайго настаўніка за 30 сярэбранікаў. Ісус быў асуджаны рымскім намеснікам Понціем Пілатам на пакаранне смерцю, распяты на крыжы і пахаваны. Аднак, як сцвярджаецца ў Бібліі, на трэці дзень Ён уваскрэс і ўзнёсся на неба. Многія з дэталей біяграфіі Хрыста лічацца прадказанымі ў Старым запавеце, дзякуючы чаму ствараецца пераемная сувязь паміж Старым і Новым Запаветамі.

Хрысціяне лічаць Ісуса доўгачаканым Месіяй Старога Запавету. Большасць хрысціян верыць, што Ісус быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся ад Дзевы, тварыў цуды, заснаваў Царкву, памёр на крыжы ахвярна для дасягнення адкуплення, уваскрос з мёртвых і ўзнёсся на неба, адкуль Ён вернецца. Большасць хрысціян пакланяецца Ісусу як увасабленню Бога-Сына і Другой Асобы Святой Тройцы, некаторыя хрысціянскія групы цалкам або часткова аспрэчваюць трынітарызм як не біблейскае вучэнне.

У ісламе Ісус (звычайна транслітэруюцца як Іса) лічыцца адным з важных прарокаў Бога. Для мусульман Ісус прыносіць Пісанне, таксама прадукт беззаганнага зачацця, але не ахвяру распяцця. Іўдаізм адпрэчвае веру, што Ісус быў доўгачаканым Месіяй, сцвярджаючы, што Ён не выканаў месіянскіх прароцтваў у Танаху. Пісанне бахаяў амаль ніколі не спасылаецца на Ісуса як Месію, але называе яго Богаяўленнем. Некаторыя даследчыкі, асабліва ў 19 ст., адмаўлялі само існаванне Ісуса Хрыста, цяпер большасць вучоных прызнаюць гістарычнасць Хрыста.

Іўдзейскае царства

Іўдзейскае царства (іўр.: מַלְכוּת יְהוּדָה) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўднёвай Палесціне. Існавала самастойна ў 935—586 да н.э. і 167 да н.э.—6, канчаткова скончыла існаванне пасля Іўдзейскай вайны (66—73). Сталіца: Іерусалім.

(Гл. таксама: Ізраільскае царства, садукеі)

Давыд

Давы́д (11 ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад праследаванняў Саула ў Паўднёвай Палесціны, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў.

Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саула і яго сыноў Давыд быў абвешчаны царом Іудзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпту. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэння аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Іерусалім г.зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян).

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Іегавы (гл.далей: Першы іерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давыд толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі.

У яўрэйскім фальклоры Давыд паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў.

Епіскопі

Епіскопі (англ.: Episkopi) — адміністрацыйны цэнтр Акратыры і Дэкелія, тэрыторый, размешчаных на Кіпры, на якіх размяшчаюцца брытанскія ваенныя базы. Размешчаны на беразе аднайменнага заліва.

Епіскопі заснаваны ў 1953 годзе ў заходняй частцы Акратыры, яшчэ да абвяшчэння незалежнасці Кіпра. Менавіта ў Епіскопі часцей за ўсё праходзяць дэманстрацыі грэкаў-кіпрыётаў, якія пратэстуюць супраць размяшчэння на востраве ваенных баз.

Ефрасіння Полацкая

Ефрасі́ння По́лацкая, таксама сустракаецца форма Еўфрасі́ння, імавернае хроснае імя Еўпра́ксія (Параске́ва), свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5 студзеня 1104, Віцебск, Полацкае княства? — 23 мая 1167 або 25 мая 1167 (раней існавала меркаванне пра год смерці 1173, аднак цяпер гэтая дата лічыцца малаімавернай), Іерусалім, Іерусалімскае каралеўства) — манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, а пасля прылічанай да святых (1893).

Дачка малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча Святаслава-Георгія і верагодна Сафіі, дачкі Уладзіміра Манамаха. Пасля дасягнення паўналецця (12 гадоў), адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасля пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавым скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць. Пабудавала на свае сродкі 2 царквы ў Полацку, заснавала пад Полацкам жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве (працавалі вучыльні, бібліятэкі, скрыпторыі, багадзельня, верагодна, іканапісная і ювелірная майстэрні). Па яе заказе Лазар Богша зрабіў крыж. Мужчынскаму манастыру падаравала выдатны твор візантыйскага мастацтва — абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская». У 1167 годзе паломнічала па святых мясцінах у Іерусалім, дзе памерла і была пахавана ў манастыры Св. Феадосія.

Дакументальных звестак пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні амаль не існуе. Асновай гістарыяграфіі з'яўляецца яе «Жыціе», а іканаграфіі — ікона, што была напісана да кананізацыі і не захавалася да нашых дзён, а ў крыніцы 19 ст. апісваецца так: «Подобием бледна лицем от пощения, ризы преподобнические, как у преподобномученицы Евдокеи». Найбольш старажытнай захаванай іканапіснай выявай лічыцца гравюрная копія 16 ст., зробленая з даўняга арыгінала.

У спісах 16—18 стст. захаваліся царкоўныя спевы пра Ефрасінню Полацкую. Адна сціхіра вядома ў рукапісе канца 12 ст., што з'яўляецца ўнікальным помнікам музычнай культуры ранняга Сярэднявечча на Беларусі.

Заходні бераг ракі Іардан

Заходні бераг ракі Іардан (араб. الضفة الغربية‎‎, іўр.: יהודה ושומרון, Іехуда вэ-Шамрон, «Іўдзея і Самарыя» скар. יו״ש, ці הגדה המערבית — «Заходні бераг») — рэгіён на Блізкім Усходзе. Тэрыторыя не мае выхаду да мора, знаходзіцца недалёка ад міжземнаморскага ўзбярэжжа Заходняй Азіі, утвараючы вялікую частку палестынскіх тэрыторый і часткова прызнанай Палестынскай дзяржавы. Заходні бераг мае мяжу (размежаваную Іарданскім-ізраільскім перамір'ем 1949 года) на захад, поўнач і поўдзень з дзяржавай Ізраіль, і на ўсход, праз раку Іардан, з Іарданіяй. Заходні бераг ракі Іардан таксама змяшчае значную частку заходняга берага Мёртвага мора.

Заходні бераг ракі Іардан, уключаючы Усходні Іерусалім, мае плошчу 5640 км2 плюс 220 км2 акваторыю паўночна-заходняй чвэрці Мёртвага мора. Па стане на ліпень 2015 года тэрыторыя мае насельніцтва 2 785 000 палестынцаў, каля 371 000 ізраільскіх пасяленцаў, і яшчэ прыкладна 212 000 яўрэяў ва Усходнім Іерусаліме. У цяперашні час тэрыторыя Заходняга берага падзелена на тры зоны: зона А (17,2% тэрыторыі) знаходзіцца пад поўным кантролем Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (ПНА), зона В (23,8% тэрыторыі) - пад грамадзянскай кантролем ПНА (грамадзянская ўлада ПНА і адказнасць ПНА за грамадскі парадак), але пад ваенным (ахоўным) кантролем Ізраіля, зона С (59% тэрыторыі) - пад поўным кантролем Ізраіля. У зоне А знаходзяцца гарады Віфлеем, Дженін, Іерыхон, Калькілія, Наблус, Рамала, Сальфіт, Тубас, Тулькарм, 80% тэрыторыі Хэўрона і іншыя.

Планам ААН па падзелу Палесціны большая частка тэрыторыі Заходняга берага прызначалася для арабскай палесцінскай дзяржавы. У ходзе Араба-ізраільскай вайны 1947-1949 гадоў Іудзея і Самарыя былі занятыя і ў аднабаковым парадку анэксаваныя Трансіарданіяй (Іарданіяй пасля іх анэксіі) у 1950 годзе, якая дала ім назву «Заходні бераг», каб адрозніць яго ад усходняга берага, які быў асноўнай тэрыторыяй да вайны. Арабскім жыхарам Заходняга берага Іарданія падала сваё грамадзянства, а яўрэйскія жыхары з захопленай Трансіарданіі тэрыторыі збеглі або былі выгнаныя ў Ізраіль. У ходзе Шасцідзённай вайны 1967 года тэрыторыя Заходняга берага была занята Ізраілем. З 1995 года, пасля падпісання другога пагаднення ў Осла паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палесціны (АВП), часткі Заходняга берага кантралююцца Палестынскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА), створанай у выніку гэтых пагадненняў.

Міжнародная супольнасць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе, уключаючы Усходні Іерусалім, незаконнымі паводле міжнароднага права, Ізраіль аспрэчвае гэта. Міжнародны суд ААН у кансультатыўным рашэнні (2004) прыйшоў да высновы, што падзеі, якія прайшлі пасля акупацыі Заходняга берага Ізраілем 1967 года, у тым ліку Закон аб Іерусаліме, мірны дагавор Ізраіля з Іарданіяй і пагадненне ў Осла, не змянілі статус Заходняга берага (уключаючы Усходні Іерусалім) у якасці акупаванай тэрыторыі.

Конкурс песні Еўрабачанне 1999

Конкурс песні Еўрабачанне 1999 — 44-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 29 мая 1999 года ў горадзе Іерусалім (Ізраіль) на сцэне Палаца сходаў «Біньяней Хаўма». Другое Еўрабачанне, якое тэрытарыяльна праводзілася не на тэрыторыі Еўропы. Першае было ў 1979 годзе.

Адбыліся змены, якія тычацца мовы выканання, у адпаведнасці з якімі цяпер кожны ўдзельнік быў вольны сам абіраць мову песні. Акрамя таго, арганізатар больш не быў абавязаны выкарыстоўваць жывое аркестравае суправаджэнне.

Колькасць удзельнікаў была скарочана да 23. Недастатковы сярэдні бал прымусіў Фінляндыю, Грэцыю, Македонію, Венгрыю, Румынію, Славакію і Швейцарыю ўзяць гадавы перапынак, і іх замянілі леташнія пасіўныя ўдзельнікі Боснія і Герцагавіна, Данія, Ісландыя, Латвія і Літва. Аднак 23 кастрычніка 1998 года Латвія з-за фінансавых праблем вырашыла не браць удзелу ў конкурсе. Яе замяніла Партугалія.

Макаа

Мака́а, Спецыяльны адміністрацыйны раён Мака́а (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макаа адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.

Міхаіл Георгіевіч Хрыпуноў

Міхаі́л Гео́ргіевіч Хрыпуно́ў (руск.: Михаил Георгиевич Хрипунов; 4 лістапада 1889 года, станіца Усць-Мядзведзіцкая, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 4 красавіка 1983 года, Іерусалім) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-маёр.

Новы Іерусалім (гурт)

Новы Іерусалім — беларускі хрысціянскі музычны гурт.

Палесціна

Палесці́на (араб. فلسطين‎‎ — Філасцін, арам.: ܦܠܫܬ) פלשת), іўр.: tr. ארץ ישראל — эрэц Ісраэль) — гістарычная вобласць у Заходняй Азіі. Назва «Палесціна» паходзіць ад філістымлян. Першапачаткова Палесцінай звалі тэрыторыю рассялення філістымлян, але пасля таго, як рымскі імператар Ціт разбурыў у 73 годзе Іерусалім, ён загадаў усю тэрыторыю паміж Міжземным морам і ракой Іардан зваць Палесцінай, каб сцерці памяць аб існаванні Іўдзейскага царства.

Палесцінская аўтаномія

Палесці́нская аўтано́мія (ПА) — назва прынятая ў беларускай мове дзеля азначэння Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (па-арабску: السلطة الوطنية الفلسطينية — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палесцінская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасці з дамовамі ад 13 верасня 1993 года ў якасці часовай формы самакіравання арабскага народа Палесціны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан з цэнтрам у Іерыхону. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на дадзены момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Іардан і Сектара Газа.

Ташкент

Ташке́нт (узб.: Toshkent, Тошкент) — сталіца Узбекістана. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад Узбекістана і Цэнтральнай Азіі, цэнтр Ташкенцкай гарадской агламерацыі, найважнейшы авіяцыйны, чыгуначны і аўтамабільны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.

Адміністрацыйна Ташкент дзеліцца на 11 раёнаў.

Уваход Гасподні ў Іерусалім

Увахо́д Гаспо́дні ў Іерусалі́м (Ве́рбная нядзе́ля, Па́льмавая нядзе́ля, Ве́рбніца) — апошняя нядзеля перад Вялікаднем.

Аздобленыя каляровымі засушанымі кветкамі, травамі, каласкамі галінкі вярбы імітавалі пальмы, з якімі іудзейскі народ сустракаў Хрыста пры яго ўездзе ў Іерусалім.

На вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве галінкі вярбы, якую пасля доўга захоўвалі ў хаце, ёю выганялі першы раз навыган жывёлу і г. д. Вербачкамі ўпрыгожвалі дом, іх клалі на магілы блізкіх людзей.

Усходні Іерусалім

Усходні Іерусалім — частка Іерусаліма, у 1948 годзе захопленая Трансіарданіяй падчас Араба-ізраільскай вайны, а затым, у 1967 годзе, захопленая Ізраілем падчас Шасцідзённай вайны. Пасля гэтых захопаў Усходні Іерусалім быў у аднабаковым парадку анексаваны спачатку Трансіарданіяй (1948—1967 гг.), а з 1980 года і па цяперашні час — Ізраілем. Праарабскі настроеныя рэжымы і арабскія краіны завуць гэтыя захопы акупацыяй. Разам з тым, з пункту гледжання міжнароднага права гэтыя захопы акупацыяй не з'яўляліся. Захопленыя паслядоўна як адным, так і іншым бокам тэрыторыі Іерусаліма ў той час былі нічыйнымі (Terra nullius), і ААН толькі планавала стварыць незалежны горад пад эгідай ААН. Але, як трансіарданская, так і ізраільская анексіі не былі прызнаны большасцю краін свету, бо прама супярэчылі планам міжнароднай супольнасці.

Усходні Іерусалім складаецца са Старога горада і размешчаных там святых месцаў іўдаізму, хрысціянства і ісламу, такія як Храмавая гара, Сцяна плачу, Храм Труны Гасподняй, мячэць Аль-Акса.

31 ліпеня 1988 года, пасля пачатку першай інтыфады і ў адказ на патрабаванні палестынцаў на самавызначэнне, кароль Іарданіі Хусейн адмовіўся ад прэтэнзій на Заходні бераг ракі Іардан і Усходні Іерусалім на карысць будучай Палесцінскай дзяржавы.

У выніку заключэння мірнага дагавора з Іарданіяй у 1994 годзе, тая адмовілася ад прэтэнзій на Усходні Іерусалім на карысць Ізраіля. У наш час на яго прэтэндуюць Ізраіль, які прыняў у 1980 г. Закон аб Іерусаліме — яго «адзінай і непадзельнай сталіцы», і Палесцінская нацыянальная адміністрацыя. Статус Усходняга Іерусаліма з'яўляецца адной з галоўных тэм араба-ізраільскага канфлікту ў сувязі з вышэйшай ступенню святасці горада і размешчаных у ім святынь (галоўным чынам Храмавай гары) як іўдзейскіх, так і мусульманскіх.

 
Flag of Israel Буйныя гарады Ізраіля
500,000+
150,000-500,000
50,000-150,000

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.