Ідумея

Ідумея, Эдом — назва гістарычнай часткі Палесціны на поўдзень ад Мёртвага мора. Першапачатковымі яе жыхарамі былі харэі, якія потым змяшаліся з заваёўнікамі і стварылі магутную дзяржаву. Пазней, калі сфарміравалася Іўдзейскае царства, ідумеі, нягледзячы на падтрымку аманітаў і маавіцян, былі разгромлены іудзеямі. Паводле Бібліі гэтая тэрыторыя належала Ісаву, першароднаму сыну Ісака і Равекі, нашчадку патрыярха Якава[1]. Спрадвечная варожасць да іудзеяў дасягнула найвышэйшага напалу ў часы аслаблення яўрэйскай манархіі, калі Навухаданосар II асадзіў Іерусалім ідумеі адразу перайшлі на бок халдзеяў і прымалі ўдзел у грабяжах і забойствах сваіх былых заваёўнікаў, садзейнічаючы разарэнню Іўдзейскага царства. Пасля разгрому Іўдзейскага царства і вываду яго жыхароў у вавілонскі палон, ідумеі авалодалі спустошанай зямлёю. Гэта племя і гістарычная назва іх зямлі канчаткова сышлі з гістарычнай арэны пасля разбурэння Іерусаліма рымлянамі ў 1 ст.[2]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 167.
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 152.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.152, 167. ISBN 5-343-00151-3.
Сірыя Палесцінская

Сірыя Палесцінская (лац.: Syria Palaestina) — рымская правінцыя, утвораная на месцы Іўдзеі пасля прыгнечання паўстання Бар-Кохбы ў 135 годзе. Праіснавала да канца IV стагоддзя, пасля чаго была падзелена на тры Палесціны (I, II, III). Сталіцай правінцыі заставаўся горад Кейсарыя, які ператварыўся ў важны хрысціянскі цэнтр (тут жылі Арыген і Еўсевій Кесарыйскі).

Упершыню словазлучэнне «Сірыя Палесцінская» сустракаецца ў грэчаскага гісторыка ГерадотаРымскія ўлады праводзілі палітыку элінізацыі рэгіёна, будуючы амфітэатры, тэрмы, акведукі. Слова Іўдзея і Іерусалім больш не сустракаліся ў дакументах таго часу. На месцы Іерусаліма быў узведзены рымскі горад Элія Капіталіна, у цэнтры якога быў збудаваны храм Юпітэра. Былі пабудаваны такія гарады як Елеўферопаль і Нікопаль.

У 390 годзе Сірыя Палесцінская была падзелена на Палесціну I (Іўдзея і Самарыя з цэнтрам у Кейсарыі), Палесціну II (Галілея з цэнтрам у Скіфопалі) і Палесціну III (Ідумея з цэнтрам у Петры).

У VII стагоддзі была заваявана арабамі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.