Іван Нячай

Іва́н Няча́й (? — пасля 1669) — палкоўнік казацкага запарожскага войска на Беларусі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.

Жыццё

Паходзіў з Мсціслаўскага ваяводства. У 1649 у Брацлаўскім палку, якім камандаваў яго брат Д. Нячай. У 1650—54 гг. Іван Нячай — казацкі прадстаўнік пры двары крымскага хана.

У 1655 у войску І. Залатарэнкі, удзельнічаў у аблозе Старога Быхава. Страціўшы надзею на поспех, казакі адышлі на Украіну, пакінуўшы на Беларусі частку войска на чале з Нячаем. 29 студзеня 1656 года Хмяльніцкі прызначыў Івана Нячая «палкоўнікам беларускім». У 1657 Нячай узяў Стары Быхаў.

У 1658 ён адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. У снежні 1658 пацярпеў паражэнне ад расійскіх войск каля в. Благавічы Мазырскага павета, 11 сакавіка 1659 — каля Мсціслава.

Пасля ўзяцця рускімі войскамі Старога Быхава (4 снежня 1659) трапіў у палон і адпраўлены ў Маскву. 6 кастрычніка 1660 года быў сасланы ў Табольск.

Вярнуўшыся са ссылкі, Іван Нячай у 1669 неаднаразова ездзіў на Украіну да гетмана Дарашэнкі ў якасці палкоўніка літоўскага казацкага палка. Далейшы лёс невядомы.

Літаратура

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.