Іван Кузьміч Хурс

Іва́н Кузьмі́ч Хурс (29 верасня 1922, в. Клятное, Пухавіцкі раён — 28 снежня 2002, Масква) — военачальнік, віцэ-адмірал.

Іван Кузьміч Хурс
ХУРС Иван Кузьмич
Дата нараджэння 29 верасня 1922
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2002 (80 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць
Род войскаў Ваенна-марскі флот СССР
Званне
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Бітвы/войны

Біяграфія

Нарадзіўся 29 верасня 1922 года ў вёсцы Клетнае Дубраўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы (Амельнянская сярэдняя) паступіў у педагагічнае вучылішча, скончыўшы два курсы. У 1939 годзе паступае і ў 1942 годзе заканчвае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М.В. Фрунзэ.

Пасля выпуску накіроўваецца на Чарнаморскі флот, дзе выконвае абавязкі камандзіра катара, а затым — дывізіённага артылерыста.

Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У прадстаўленні аб узнагароджанні старшага лейтэнанта Хурса ордэнам Айчыннай вайны І ступені, якое падпісаў камандзір 17-га асобнага дывізіёна тральшчыкаў, капітан-лейтэнант Іваноў, гаворыцца:

«Камандзір 602-га тральшчыка старшы лейтэнант Хурс Іван Кузьміч за час знаходжання ў дывізіёне тральшчыкаў паказаў сябе выключна дысцыплінаваным і патрабавальным афіцэрам. Клапатлівы, ветлівы, камунікатыўны з таварышамі і карэктны з падначаленымі, у выніку чаго сярод асабовага складу карабля і дывізіёна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай.
Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву і арганізацыі службы на караблі Хурс у кароткі тэрмін (8 дзён) здолеў прыняць ад ВМФ ЗША тральшчык № 100, цяпер 602-і ў склад ВМФ СССР. У выключна складаных метэаралагічных умовах дзякуючы яго ўмеламу кіраўніцтву і ўмелай працы асабовага складу карабель быў прыведзены на асобную ваенна-марскую базу без аварый і паломак.
З прыходам на базу судна было накіравана на баявое траленне праліва Лаперуза ад варожых мін. І тут дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву камандзіра карабля экіпаж тральшчыка да 15 лістапада 1945 года вытраліў і расстраляў 43 міны праціўніка і правёў 32 караблі з найкаштоўнейшымі грузамі...».

У 1946 годзе Іван Кузьміч Хурс быў прызначаны начальнікам штаба дывізіёна, а затым камандзірам дывізіёна тральшчыкаў Ціхаакіянскага флоту. У 1951 годзе ён скончыў аддзяленне разведкі Вышэйшых акадэмічных курсаў, і з 1952 года Іван Кузьміч — афіцэр, старшы афіцэр, начальнік разведкі ВМФ СССР.

У 1959 годзе ён скончыў Ваенна-марскую акадэмію. У 1963—1971 гг. і ў 1973—1978 гг. — намеснік начальніка разведкі ВМФ, а ў 1971—1973 гг. — начальнік разведкі Чарнаморскага флоту. У 1978 — 1987 гадах — начальнік Разведупраўлення Галоўнага штаба ВМФ — намеснік начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы.

У 1987 годзе віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс сышоў у адстаўку.

Віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс памёр 28 снежня 2002 года ў Маскве.

Узнагароды і прэміі

Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, чатырма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу ва Узброеных сілах СССР» ІІІ ст., медалямі.

Спасылкі

Віцэ-адмірал

Ві́цэ-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за контр-адмірала, але ніжэй чым адмірал. Адпавядае званню генерал-лейтэнант у іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе паявілася ў XII ст. у Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «ў адстаўцы».

Клятное (Пухавіцкі раён)

Клятно́е (трансліт.: Kliatnoje, руск.: Клетное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.