Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)

Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі — звод правілаў беларускай мовы, зацьверджаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 (набыў сілу 1 верасьня 2010 году)[1]. Дагэтуль апошні раз правілы беларускай мовы афіцыйна зацьвярджаліся пастановай Савету міністраў БССР у 1957 годзе[2] і зводам 1959 году — частковымі зьменамі правапісу, якія не зьяўляліся рэформай, але ўдакладнялі і разьвівалі рэформу беларускага правапісу 1933 году[3]. У некаторых крыніцах праект 1959 году фігуруе пад назвай «рэдакцыя 1957—1959 гг.»[4]

Гісторыя

У 1993 была створана дзяржаўная камісія па ўдакладненьні правілаў беларускай мовы, работа была прыпынена ў 1994 годзе. У 1997 годзе пад эгідай Інстытуту мовазнаўства і Міністэрства адукацыі распачынаецца чарговая праца над рэдакцыяй беларускага правапісу. Утвараецца калектыў філёлягаў-мовазнаўцаў на чале з Аляксандрам Падлужным (1935—2005), які займаўся гэтым пытаньнем з 1960-х гадоў[5], супрацоўнікам Аляксандар Крывіцкім, прафэсарам Арнольдам Міхневічам, Паўлам Шубай (1926—2000), Міхасем Яўневічам і ягонай дачкой Аленай Цясевіч (нар. 1951)[6].

У 1999 годзе праект Падлужнага быў разасланы па катэдрах беларускай мовы ў розныя ВНУ краіны, аднак шырокай дыскусіі прапанова ня выклікала. Толькі 19 лістапада 1999 году дацэнт катэдры беларускага мовазнаўства БДПУ Алесь Каўрус у часопісе «Літаратура і Мастацтва» апублікаваў артыкул «Які ён, «новы правапіс?», дзе не рэкамэндавалася зацьвярджаць праект Падлужнага[6]. 18 лютага 2000 году дацэнт Гомельскага ўнівэрсытэту Дзьмітры Паўлавец у тым жа часопісе апублікаваў артыкул «Паспех — курам на смех: Патрэбны грунтоўны арфаграфічны звод»[7]. Прафэсар Гарадзенскага ўнівэрсытэту Павал Сьцяцко ў сваёй разгорнутай рэцэнзіі «Сучасныя моўныя рэальнасці і праект новай рэдакцыі «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», ацэньваючы разьдзел «Правапіс марфем», прыходзіць да высновы:

« Тут нямала штучнага, што замацоўвае разнамоўную трасянку[8] »

Рэцэнзэнт засяродзіўся на крытыцы разьдзелу «Асабовыя ўласныя імёны і прозвішчы» аўтарства старшага навуковага супрацоўніка Інстытуту мовазнаўства Тацяны Рамзы[6]. Пазьней, у апошнім варыянце ўжо Міністэрскага праекту разьдзел, які выклікаў найбольш крытычных выпадаў з боку праф. Сьцяцко, зьнік[6].

15 сакавіка 2001 году А. Падлужны выступіў з дакладам, прысьвечаным праекту, на паседжаньні Прэзыдыюму Акадэміі навук. Карэспандэнт «Радыё Рацыя» Віктар Мухін у сваім артыкуле «Новы правапіс: між «бюстгальтарам» і «ніёбіем» распавёў пра асаблівасьці дыскусійнага абмеркаваньня праекту:

« Акадэмік Сушчэня пацікавіўся ў Аляксандра Падлужнага — якім правапісам выдадзены трохтомны «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяю Кандрата Крапівы. А іншы ягоны калега запытаўся ў дырэктара Інстытуту мовазнаўства — як мае быць правільна па-беларуску: «экалёгія» або «экалогія». Пытаньні беларускіх акадэмікаў сьведчылі пра неабазнанасьць іх ня толькі ў правапісе, але й у беларускай мове наагул. Далей паседжаньне працягвалася па-расейску[9] »

Пасьля абмеркаваньня на катэдрах Міністэрства адукацыі сабрала водгукі і, як вынік, зьявіўся збор зь перапрацаваньнямі праекту з улікам заўвагаў і прапановаў іншых мовазнаўцаў[6]. 22 сьнежня праект быў ухвалены Прэзыдыюмам Акадэміі навук.

14 сакавіка 2003 году Саюз пісьменьнікаў Беларусі склікаў «круглы стол» з удзелам літаратараў і мовазнаўцаў і ў цэлым паставіўся да шэрагу выкладзеных прапановаў крытычна[6]. Завершаны праект новых правілаў быў перададзены на разгляд у Адміністрацыю прэзыдэнта і пазьней стаў асновай новага закону. Тым ня менш, ня ўсе палажэньні праекту Падлужнага былі ўлічаныя Міністэрствам адукацыі ў канчаткова зацьверджаных «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»[10]. Правілы праекту пачынаюць прыводзіцца ў газэце «Звязда», што парушыла пастанову Савету Міністраў № 556 ад 17 жніўня 1993 г. «Аб удакладненьні правапісу беларускай мовы» за подпісам першага намесьніка старшыні СМ Міхаіла Мясьніковіча[6].

У 2004 годзе зьяўляецца трэцяя, апошняя рэдакцыя праекту Падлужнага, але працэс яго афіцыйнага прыняцьця ідзе вельмі марудна. У гэты час намесьнік дырэктара Інстытуту мовазнаўства Аляксандар Лукашанец прызнаецца:

« Пасля таго, як праект «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» быў адобраны на пасяджэнні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён быў накіраваны ў адпаведныя дзяржаўныя інстанцыі для ўзгаднення. Аднак гэты працэс ідзе вельмі марудна. Зараз робяцца захады, каб паскорыць вырашэнне гэтага пытання[11] »

У 2005 годзе пасьля наведваньня Міністэрства адукацыі А. Падлужным і А. Лукашанцам і атрыманьня падтрымкі з боку міністра адукацыі Аляксандра Радзькова справа прыняцьця трэцяй рэдакцыі артаграфічнага праекту паскорваецца[6].

У 2006 годзе Міністэрства адукацыі стварае яшчэ адну працоўную групу, каб чарговы раз падкарэктаваць праект Падлужнага. У выніку зьяўляецца новы праект, які ўсё больш аддаляецца ад свайго прататыпу[6]. Паводле А. Радзькова, у працы камісіі прымалі ўдзел:

« принимали участие представители общественности и сотрудники «Настаўніцкай газеты», … молодые ученые, а также учителя белорусского языка и методисты[12]. »

—Інтэрвію для БелаПАН. 2006. 29 жніўня.

Камісію ачолілі Аляксандар Лукашанец (нар. 1954) і прафэсар журфаку БДУ і адначасова дарадца міністра адукацыі ў сувязях са СМІ і грамадзкасьцю Віктар Іўчанкаў (нар. 1962). Мовазнавец Зьміцер Саўка не выключае, што дзякуючы менавіта В. Іўчанкаву рысы праекту Міністэрства адукацыі пачалі супрацьпастаўляцца праекту Падлужнага[6]. 25 жніўня 2006 году Аляксандар Радзькоў наведаў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнка і закрануў пытаньне пра патрэбу прыняцьця новай рэдакцыі правілаў артаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы[6]. Кіраўнік дзяржавы даручыў цягам двух тыдняў падаць праект на разгляд.

У канцы жніўня—пачатку верасьня інфармацыя пра будучыя правапісныя зьмены выйшла на старонкі дзяржаўных СМІ. Некаторыя назіральнікі сьцьвярджалі, што «ўлады пайшлі чарговым наступам, магчыма, каб забараніць клясычны правапіс». Пазьней гэтыя падазрэньні ўзмацніла заява Аляксандра Лукашанца:

« Ня ведаю, ці забароняць «тарашкевіцу»... Калі б гэта залежала ад мяне, то я б забараніў[13] »

1 верасьня 2010 году закон «О правилах белорусской орфографии и пунктуации» ад 23 ліпеня 2008 набыў сілу.

Асноўныя правапісныя зьмены

Галоўнымі адрозьненьнямі ў правілах беларускай мовы 2008 году ад праекту 1957 году[14][15][16] (у вузейшым сэнсе — рэдакцыі 1957—1959 гг.)[10] і моўнага праекту Аляксандра Падлужнага 2003 году і перагледжанага Міністэрствам адукацыі яго канчатковага варыянту[4] зьяўляюцца:

Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі 1957—1959 гадоў Праект А. І. Падлужнага Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі 2008 году
(пасьля перагляду Міністэрствам адукацыі)
Аканьне ў спалучэньні «-i + галосны» ў словах іншамоўнага паходжаньня
Ненаціскное «о» перадаецца праз «а» незалежна ад паходжаньня слова.
Выключэньні: ада́жыо, капры́чыо, сальфе́джыо, тры́о; Анто́ніо, Ма́о, Ца́о, Ся́о; Анта́рыо, Більба́о, Мінда­на́о, Цында́о, То́кіо[10]
Спалучэнні галосных «іо» пад націскам і «іа» не пад націскам перадаюцца як «іё» («ыё»), «іё» («ыя»):
Напрыклад: радыё, трыё, адажыё, Токіё, Рыё-дэ-Жанэйра; біёлаг, сацыёлаг, трыёд, шпіён, іён; біялогія, сацыялогія, трыяда, шпіянаж, аўдыявізуальны, варыяскапічны, варыяфільм. У некаторых словах іо (іа) захоўваюцца, калі з «іё» слова гучыць немілагучна (дыоптрыя, эфіоп, ніобіевы)[10]
Symbol support vote.svg Рашэньне Правапіснай камісіі ТБМ па пытаньні засвойваньня «-іо» супадала з прапановай Падлужнага і пашыралася таксама на «iu»[а 1]
Symbol support vote.svg Такое напісаньне часам сустракаецца ў даведачнай літаратуры і афіцыйных дакумэнтах. СІС: эўдыёметр, рэка́мбіё; БелЭн: Сен-Брыё і інш.[10]
Літара «о» пішацца толькі пад націскам;[16] Літары «іё» («ыё») пішуцца пад націскам і «ія» («ыя») не пад націскам:[16]
Напрылад: адажыа, трыа, Токіа, Ватэрлоа, але радыё; біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, біялогія
Symbol oppose vote.svg Мовазнавец Зьміцер Саўка адзначае, што аўтары Міністэрскага праекту адкінулі нават тое, што ўтрымлівалася ў праекце Падлужнага, і прапанавалі самае няўдалае рашэньне, бо «страчваецца фанэтычная сувязь з зыходнай формай, слова робіцца непазнавальным, не суадносіцца з прататыпам»[10]
Symbol oppose vote.svg Міністэрскі праект крытыкуецца за разыходжаньне ва ўласных правілах. Так напрыклад, Рыа-Грандэ і Рыа-дэ-Жанэйра (§ 27:1) пішуцца праз «а», але Сант-Эліё і Дзі Віторыё (§ 25:1-2) зь літарай «ё», што супярэчыць правілу напісаньня ненаціскнога «а» і адсылае яшчэ да праекту Падлужнага[10]
Symbol oppose vote.svg Мовазнавец Зьміцер Саўка адзначае, што ў Праекце штучна спараджаецца міжмоўная аманімія ў дзясятках словаў праз супадзеньне арыгінальнай формы жаночага роду і беларускай формы мужчынскага роду ва ўласных імёнах: Antonia (яна) — Антоніа (ён)[10]
Аканьне ў канцавым спалучэньні «галосны + ненаціскны o»
Канцавыя спалучэньні «галосны + ненаціскны o» ў словах неславянскага паходжаньня ўводзяцца ў выключэньне:
Напрыклад: Токіо, Ватэрлоо, Медэо
Літара «о» пішацца ў невялікай групе слоў, уласных імён і геаграфічных назваў іншамоўнага паходжання для абазначэння ненаціскнога гука [о] пасля галосных «о», «а» ў канцы слоў:
Напрыклад: макао, Ватэрлоо, Більбао, Мао, Сяо, Цао, Рамэо.
Старыя выключэньні ліквідуюцца і «галосны + ненаціскны o» перадаюцца праз «а»: Токіа, Ватэрлоа, Маа, Цындаа
Symbol oppose vote.svg Мовазнавец Зьміцер Саўка адзначае, што пасьля пашырэньня аканьня на «галосны + ненаціскны o» адбудзецца «страта фанэтычнай сувязі з зыходнай формай, што зробіць беларускія формы непазнавальнымі і выклікае ўзьнікненьне новых непажаданых асацыяцыяў: напр., кіт. Мао Цзэ-дун → Маа і эст. maa — зямля, краіна» [10]
Замена «-эр», «-эль» на «-ар», «-аль» у словах іншамоўнага паходжаньня
Іншамоўныя словы, якія сканчваюцца на «-er» і «el» у большасьці выпадкаў перадаюцца праз «-эр» і «эль»:
Напрыклад:гендэр, гунтэр, камп’ютэр, лідэр, дрыфтэр, крофтэр, філістэр
Ненаціскныя фіналі «-эль», «-эр» у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар:
Напрыклад: шніцаль, шпіндаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэйдар, лідар, камп’ютар, пэйджар, рэйсфедар, эспандар, тэндар, ордар, менэджар, фюрар, фарватар.
Symbol support vote.svg Рашэньне Правапіснай камісіі ТБМ аб пашырэньні яканьня ў запазычаных словах, якія сканчваюцца на ненаціскныя «-ар» (з «-er») і «-аль» (з «-el») супадае з прапановай Падлужнага[10][а 2].
Ненаціскныя фіналі «-эль», «-эр» у запазычаных словах перадаюцца як «-аль», «-ар»:[16]
Напрыклад: шні́цаль, шпа́таль, мі́таль, фо́рталь, ка́рцар, грэ́йдар, лі́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар

Symbol support vote.svg Рашэньне Правапіснай камісіі ТБМ аб пашырэньні яканьня ў запазычаных словах, якія сканчваюцца на ненаціскныя «-ар» (з «-er») і «-аль» (з «-el») супадае з канчатковым праектам «Беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»
Symbol oppose vote.svg У некаторых пазычаньнях і вытворных ад іх словах у беларускай мове этымалягічны [э] перадаецца праз «ы»: брызэнт, дрызіна, інжынэр, канцылярыя, рысора, цырымонія, што было зацьверджана ў граматыцы Тарашкевіча і пазьней рэвізавана ў Акадэмічным праекце рэформы беларускага правапісу 1930 году. Паводле З. Саўкі, пачатак рэвізіі гэтай уласьцівасьці беларускага правапісу не зьяўляецца станоўчым[10].
Symbol oppose vote.svg Беларускі паэт Уладзімер Дубоўка ў часе дыскусіі аб правядзеньні аканьня ў дачыненьні ненаціскнога «о» ў запазычаньнях адзначыў факт зьніжэньня тэрміналягічнай магчымасьці мовы і ўскладненасьці ідэнтыфікацыі лексемы ў гэтай сытуацыі: гэтак два розныя тэрміны — anthologia (зборнік) і ontologia (філязофскае вучэньне) — супадаюць у адной лексэме: анталёгія[10].
Symbol oppose vote.svg На думку З. Саўкі правядзеньне «арацыі» прыводзіць да размываньня і далейшага скасаваньня аднаго з асноўных прынцыпаў беларускага правапісу — разьмежаваньня ўласнай і запазычанай лексыкі, то бок яе аманімізацыі, што фармальна выяўляецца ва ўзьнікненьні поўных амонімаў (ка́тэр «тып судна» і ка́тар «хвароба» → ка́тар), амафонаў (ка́тэр «тып судна» → ка́тар і Ка́тар (краіна) → Ка́тар), амографаў (лі́хтэр «тып баржы» → лі́хтар і ліхта́р «асьвятляльная прылада» → ліхта́р)
Symbol neutral vote.svg З. Саўка сьцьвярджае, што, на першы погляд, увядзеньне «арацыі» спрыяе замацаваньню на пісьме спэцыфічных рысаў беларускай мовы, але адначасова ўзгадвае словы аўтара гэтага правіла — беларускага мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, які неўзабаве пасьля вылучэньня гэтае ідэі, адмовіўся ад яе, аргумэнтуючыся парушэньнем ідэнтыфікацыі кароткіх — двухскладовых — запазычаньняў, дзе кожны гук мае большую інфармацыйную нагрузку: сэтэр, унтэр, табэль[17]. Паводле яго словаў, сёньня гэтая артаграма не паддаецца адназначнай кадыфікацыі.
Яканьне ў лічэбніках «дзявяты», «дзясяты», «сямнаццаць» і «васямнаццаць»
Лічбэнікі «дзевяты», «дзесяты», «семнаццаць» і «васемнаццаць» складаюць выключэньне з агульнага правіла яканьня
Symbol oppose vote.svg Брытанскі беларусіст Пітэр Мэё ў 1977 годзе разглядаў праблемнасьць дадзеных выключэньняў у беларускім правапісе[18]
Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і яе рэалізацыя ў зводзе правілаў 2008 году ідэнтычныя Галосныя «е», «ё» ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай «я»: … дзéвяць — дзявя́ты, дзéсяць — дзяся́ты, сем — сямна́ццаць, во́сем — васямна́ццаць…
Symbol support vote.svg З. Саўка адзначае гэтае новаўвядзеньне як «несумненна станоўчы момант Праекту»[19]
Аканьне ў складанаскарочаных словах і абрэвіятурах
Паводле § 135 зводу 1959 году «у апошняй частцы некаторых складанаскарочаных слоў пад націскам можа аднаўляцца этымалагічнае „о“, якога ў поўным слове не бывае, напрыклад: райком (раённы камітэт), нарком (народны камісар), селькор (сельскі карэспандэнт), парторг (партыйны арганізатар) і інш».
Symbol oppose vote.svg З. Саўка адзначае ў гэтым правілы відавочны «русацэнтрычны» ўплыў[19]
Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і яе рэалізацыя ў зводзе правілаў 2008 году ідэнтычная У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах:
Напрыклад: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), ... прамкамбінат (прамысловы), ... Цэнтрвыбаркам (цэнтральны выбарчы камітэт), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камітэт), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), селькар (сельскі карэспандэнт), юнкар (юны карэспандэнт), член-кар. (член-карэспандэнт), лінкар (лінейны карабель), ... газпрам (газавая прамысловасць)…
Symbol support vote.svg З. Саўка адзначае, што «практыка 1990-х — 2000-х гг. беларусізавала форму гэтых словаў» і ўхваляе дадзеную артаграму[19]
Зьмены ў напісаньні «э» замест «е» паводле фанэтычнага прынцыпу
У артаграфічных правілах 1957—1959 гг. фанэтычны прынцып пры напісаньні «э»/«е» рэалізоўваўся не заўсёды:
Напрыклад: Шапен, Кенедзі, Насер, Нені
Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і яе рэалізацыя ў зводзе правілаў 2008 году ідэнтычныя У словах іншамоўнага паходжаньня літары «э», «е» як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасьці зь літаратурным вымаўленьнем:[16]
Напрыклад: у пачатку слова: э́ра, эсэ́, э́ўрыка, э́пас, э́тыка; але ерэты́к, Еўро́па, Еўпато́рыя, Ерэва́н, Еўфра́т
У канцы нязьменных словаў, а таксама ўласных імёнаў і геаграфічных назваў пасьля зычных, акрамя л, к, пішацца э:[16]
Ныпрклад: купэ́, рэзюмэ́, рэнамэ́, кафэ́, кабернэ́, плісэ́, дэкальтэ́;
Літара «э» ў запазычаных словах пасьля губных зычных, а таксама «з», «с», «н» пішацца згодна зь літаратурным вымаўленьнем:[16]
Напрыклад:капэ́ла, пэ́йджар, сурвэ́тка, экзэмпля́р; меда́ль, парла́мент, перспекты́ва, газе́та
Symbol oppose vote.svg З. Саўка паказвае на факт перайманьня на ўзроўні цытаты найноўшым беларускім правапісам артаграмы літары «э» з расейскага зводу Якава Грота «Русское правописаніе» 1885 г.[а 3][20], дзе «э» рэалізуецца амаль выключна ў пазычаных словах, што, на думку мовазнаўцы, ігнаруе шматлікія беларускія словы і словаформы з «э» пасьля зацьвярдзелых[4]
Symbol oppose vote.svg З. Саўка адзначае, што ўсе пададзеныя ў прыкладах словы з «э» (апроч лексэмы сурвэ́тка) рэпрэзэнтуюць расейскае літаратурнае вымаўленьне і ідэнтычнасьць з расейскай артаэпічнай нормай[4]
Symbol support vote.svg Нягледзячы на факт перайманьня новым беларускім правапісам расейскага вымаўленьня, сам працэс «рэабілітацыі» «э» ў запазычаньнях, паводле словаў З. Саўкі, — несумненна, станоўчы[4]
Уніфікацыя напісаньня прыметнікаў на «-скі», утвораных ад імёнаў уласных
Прыметнікі на «-скі» не былі ўніфікаваныя ў артаграфічных правілах 1957—1959 гг: «чаньчуньскі» і «цяньшаньскі» пісаліся зь мяккім знакам, тым часам як «любанскі» і «астраханскі» — без. Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і яе рэалізацыя ў зводзе правілаў 2008 году ідэнтычныя Усе прыметнікі на «-скі», утвораныя ад імёнаў уласных, пішуцца безь зьмякчэньня:
«§ 17.7. Мяккі знак не пішацца:... прыметніках з суфіксам „-ск-“, утвораных ад назоўнікаў на „-нь“: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань
Symbol oppose vote.svg З. Саўка адзначае, што па-за межамі літаратурнай нормы спалучэньне «-нь- + -ск-» амаль паўсюдна выкарыстоўваецца ў народнай мове[21][22] і выключэньнямі з правіла будуць зьўляцца не арыенталізмы, а ўласнабеларуская лексыка[19].
Symbol oppose vote.svg Скасаваньне асобнага правіла для прыметнікаў ад кітайскіх назваў спародзіць аманімічныя пары:
Напрыклад: Мінск → мінскі, мінь (дыялект) → мінскі
Пашырэньне нескладовага «ў» на некаторыя словы іншамоўнага паходжаньня
У артаграфічных правілах 1957—1959 гг. «у» не скарачалася: «у пачатку слоў іншамоўнага паходжання...: праменні ультрафіялетавыя, дзяржаўны універсітэт...» Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і адрозьненьне яе рэалізацыі ў праекце 2008 году невядомыя Праект 2008 году пашырае выкарыстаньне «ў» нескладовага ў іншамоўных словах:
Напрыклад: для ўніята, ва ўніверсітэце, саўна, фаўна, шоў
Symbol support vote.svg З. Саўка адзначае разумнасьць прапановы падпарадкаваньня асноўнаму правілу ранейшай групы запазычаньняў[4]
Symbol oppose vote.svg На думку З. Саўкі, захаваньне «у» складовага ў канцы іншамоўных словаў фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау і г.д. (§ 15.1)[16] зьяўляюцца нематываванымі празь пярэчаньне асновам беларускай фанэтыкі, самому зводу 1959 г. і традыцыі, якая склалася ў БелЭн[4] (Брэслаў, Бюлаў, Вірхаў, Дэсаў, Ленаў)
Упарадкаваньне напісаньня малой і вялікай літары ў назвах органаў ўлады, арганізацыяў, тытулаў, званьняў, пасадаў
1 Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і адрозьненьне яе рэалізацыі ў праекце 2008 году невядомыя Зь вялікай літары пішуцца «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь», «Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі», «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь» (§ 28.1[16])

Symbol oppose vote.svg З. Саўка адзначае, што «праект улічвае толькі актуальныя для нашай рэчаіснасьці палітычныя інстытуты, ігнаруючы вялізны сэгмэнт штодзённасьці, новыя рэаліі ды сытуацыі»[4]
Напісаньне спалучэньняў «й + галосны»
Звод артаграфічных правілаў 1959 году пакідаў напісаньне «й + галосны» нерэгулярным
Напрыклад: Йемен, Нью-Йорк, Іаркшыр, Іаганесбург і г. д.
Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і адрозьненьне яе рэалізацыі ў праекце 2008 году невядомыя Напісаньне літары «ё» замест «йо» у пачатку, пасьля галоснага ў сярэдзіне і на канцы слова (§ 16.3[16])
Напрыклад: Ёфе, Нью-Ёрк, фае, секвоя, Мая, Папая
Symbol support vote.svgSymbol oppose vote.svg З. Саўка лічыць станоўчым падпарадкаваньне нерэгулярных напісаньняў асноўнаму правілу, але шэраг выключэньняў (Іо́сіф, Іо́ў, Іо́на, Іасафа́т, Іаан Багаслоў, Іаган Себасцьян Бах супярэчаць пададзенаму ў праекце правілу[4]
Зьмена правілаў пераносу
Перанос праводзіўся строга па складах Symbol neutral vote.svg Прапанова А. Падлужнага і адрозьненьне яе рэалізацыі ў праекце 2008 году невядомыя Адбываецца лібэралізацыя правілаў пераносу: «Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва (§ 41.2[16]

Заўвагі

  1. ^ «Перадаваць іншамоўныя спалучэнні галосных, першым з якіх з’яўляецца і або ы, пры дапамозе ўстаўкі j (на пісьме абазначаецца праз ётавыя літары е, ё, ю, я): адажыё, трыё, імпрэсарыё, Рыё, Антоніё, Токіё, Сільвіё, трыюмф, радыюс, кансіліюм, прэзідыюм»
  2. ^ «Пашырыць аканне ў запазычаных словах, якія заканчваюцца на ненаціскныя -ар (з -er) і -аль (з -el): карцар, прынтар, грэйдар, дэбаркадар, лідар, дэкодар, фламастар, ваўчар — як характар; шніцаль, шпаталь, шпіндаль — як буталь»
  3. ^ Зьміцер Саўка ў сваёй публікацыі «Правілы левапісу», якая закранае шматлікія пытаньні найноўшага беларускага правапісу, прыводзіць наступнае супадзеньне: у новым зводзе «§ 3.1. Літара «э» пішацца: у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх; пасля прыстаўнога «г» у слове гэты і вытворнага ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй...», тым часам у «Русском правописаніі» 1885 г.: «Въ собственно-русскихъ словахъ звукъ э встречается только въ началѣ немногихъ междометій, мѣстоименій і нарѣчій: экъ, эхъ, эво; этотъ, этакій, экій, этакъ, эстолько...»

Крыніцы

  1. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» // Зьвязда : Газэта. — 26 ліпеня 2008. — № 138 (26251). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Валянціна Аксак (5 жніўня 2008) Гісторыя зьменаў беларускага правапісу. Радыё СвабодаПраверана 29 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Інфармацыя аб «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» Праверана 29 сакавіка 2011 г.
  4. ^ а б в г д е ё ж з Саўка З. Правілы левапісу, або Што нас чакае, калі новая рэдакцыя «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі» стане афіцыйным дакументам // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 3 (54).
  5. ^ Іна Студзінская (5 жніўня 2008) Шэсьць абяцаньняў Казіміра Фарыно. Радыё СвабодаПраверана 29 сакавіка 2011 г.
  6. ^ а б в г д е ё ж з і к Саўка З. Вярблюд на трасянцы // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 1—2 (53).
  7. ^ Паўлавец Д. Паспех — курам на смех: Патрэбны грунтоўны арфаграфічны звод // Літаратура і Мастацтва. — 2000.
  8. ^ Сьцяцко П. Сучасныя моўныя рэальнасці і праект новай рэдакцыі «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» // Роднае слова. — 2000. — № 3.
  9. ^ Віктар Мухін (15 сакавіка 2001) Новы правапіс: між «бюстгальтарам» і «ніёбіем». Радыё РацыяПраверана 30 сакавіка 2011 г.
  10. ^ а б в г д е ё ж з і к л Саўка З. Правілы левапісу, або Што нас чакае, калі новая рэдакцыя «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі» стане афіцыйным дакументам // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 1—2 (53).
  11. ^ Анастасія Зелянкова (14 траўня 2004) Мова без дамовы. Салідарнасць. Праверана 30 сакавіка 2011 г.
  12. ^ Белорусский язык упростят. Naviny.by (29 жніўня 2006). Праверана 30 сакавіка 2011 г.
  13. ^ Зьміцер Панкавец (28 жніўня 2006) Аляксандар Лукашанец: «Ня ведаю, ці забароняць «тарашкевіцу».... Наша НіваПраверана 30 сакавіка 2011 г.
  14. ^ Валянціна Аксак (5 жніўня 2008) Сямнаццаць істотных зьмен у новай рэдакцыі правілаў. Радыё СвабодаПраверана 29 сакавіка 2011 г.
  15. ^ Кірыла Пазьняк «Правапіс трохі абеларусіцца» New Belarusian Language Reform. pravapis.org. Праверана 29 сакавіка 2011 г.
  16. ^ а б в г д е ё ж з і к Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Праверана 29 сакавіка 2011 г.
  17. ^ Вячорка В. Правапіс: Спроба сучаснае нармалізацыі // Спадчына. — Мінск: Полымя, 1995. — № 5.
  18. ^ Mayo, P. J. Byelorussian Orthography: from the 1933 Reform to the Present Day // The Journal of Byelorussian Studies. — 1978. — В. 4. — № 2. — С. 25-47, 46-47.
  19. ^ а б в г Саўка З. Правілы левапісу, або Што нас чакае, калі новая рэдакцыя «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі» стане афіцыйным дакументам // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 4.
  20. ^ Грот Я. Правописаніе. Заимствованныя слова. // Русское правописаніе. — 1885. — С. 77. — 172 с.
  21. ^ Раслінны і жывёльны свет // Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. — Мн: АНБ; Інстытут мовазнаўства. Т. І., 1993. — С. 112—113.
  22. ^ Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн: НАНБ; Інстытут мовазнаўства, 1999. — С. 166.

Вонкавыя спасылкі

Беларускі клясычны правапіс

Белару́скі клясы́чны пра́вапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні.

Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да рэформы беларускага правапісу 1933 году.

Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы Б. Тарашкевіча 1918 году і была ўведзеная ў моўны ўжытак пад канец 1980-х гадоў беларускім мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам паводле аналёгіі з сэрбскай «вукавіцай» — кірылічным сэрбскім альфабэтам, названым у гонар рэфарматара сэрбскай мовы Вука Караджыча. Прыблізна з 1994 году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс».

У 2005 годзе з выхадам кнігі «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў» была зьдзейсьненая сучасная нармалізацыя клясычнага правапісу. У 2007 годзе IANA надала тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае пазначэньне: be-tarask).

Гісторыя
Дыялекты
Літаратурныя мовы
Правапісы
Сыстэмы пісьма
Раманізацыя

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.